Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Багалюбаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Багалюбаў
Дата нараджэння 10 (22) кастрычніка 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1980(1980-03-09) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр, кінаакцёр
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Народны артыст РСФСР Сталінская прэмія
IMDb ID 0091878
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Іванавіч Багалюбаў (руск.: Никола́й Ива́нович Боголю́бов; 1899 — 1980) — савецкі акцёр тэатра, кіно і дубляжу, народны артыст РСФСР (1945). Лаўрэат шасці Сталінскіх прэмій (1941, 1942, 1946, 1947, 1949, 1950). Член ВКП (б) з 1950 года.

Нарадзіўся 10 (22) кастрычніка 1899 года ў вёсцы Іванаўскае (цяпер Ліпецкая вобласць). Вучыўся ў студыі пры Разанскім драматычным тэатры. У 1920 годзе быў прызваны ў армію; выступаў у самадзейным Чырвонаармейскім калектыве. Пасля дэмабілізацыі зноў працаваў у Разані. На тэатральнай сцэне выканаў ролі: Бессяменаў (Мяшчане), Клешч і Сацін (На дне), Дорн (Чайка).

У 1922 годзе пераехаў у Маскву. У 1926 годзе скончыў студыю ГЭКТЕМАС — студыю пры Тэатры РСФСР (пасля Тэатр імя Ус. Меерхольда). Быў акцёрам гэтага тэатра з 1923 года. У 1929 годзе выканаў ролю гераічнага важака партызанскіх атрадаў Чуба (п’еса Камандарм-2). У 1938—1958 гадах — акцёр МХАТ імя М. Горкага. Аўтар п’есы «Нябачны фронт» («Будзьце пільныя»).

У 1931 года здымаўся ў кіно. На працягу больш чым 30 гадоў неаднаразова гуляў у кіно К. Я. Варашылава. Сын — артыст Ю. М. Багалюбаў.

Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Зноскі