Мікель Крусафонт і Пайро
Мікель Крусафонт і Пайро | |
---|---|
ісп.: Miguel Crusafont Pairó | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1910[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1983[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Anna Crusafont Sabater[d] і Miquel Crusafont i Sabater[d] |
Род дзейнасці | палеантолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | палеанталогія[3] і fossil mammal[d][3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міке́ль Крусафо́нт і Пайро́ (катал.: Miquel Crusafont i Pairó; Сабадэль, Каталонія, 1910—1983) — каталонскі палеантолаг, які спецыялізаваўся на касцях сысуноў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Атрымаў фармацэўтычную адукацыю ў Барселонскім універсітэце (1933), прыродазнаўчую ў Мадрыдскім універсітэце (1950).
Прафесар палеанталогіі Аўедскага ўніверсітэта, прафесар антрапалогіі Таварыства Ісуса ў Барселоне.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш значныя творы: «Los Vertebrados del Mioceno Continental de la cuenca del Vallés-Penedés» (1943, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам), «El Mioceno Continental del Vallès y sus yacimientos de vertebrados» (1948, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам); «El Burdigaliense continental de la cuenca del Vallès-Penedès» (1955, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам і Хаймэ Труёлем), «Estudio Masterométricos en la evolución de los Fisípedos» (1957, з Хаймэ Труёлем); «La Evolución» (1966, з Бермуда Мелендэсам і Эмільяна Агірэ).
У 1969 заснаваў Правінцыйны інстытут палеанталогіі (з 1983 — Інстытут палеанталогіі імя Мікеля Крусафонта).
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Яго імем названая дагістарычная жывёла Крусафонтыя.
Зноскі
- ↑ Miquel Crusafont Pairo // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.