Міхал Ісаевіч
Міхал Ісаевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 жніўня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 2012 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Шэрыя чыны[d] і Армія Краёва |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхал Ісаевіч, псеўданім «Miś» (нарадзіўся 18 жніўня 1921 у Баранавічах, памёр 4 сакавіка 2012 у Варшаве) — маёр Войска Польскага, салдат Арміі Краёвай, вязень канцлагера Stutthof у часы Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у руху супраціву як салдат Саюза Узброеннай Барацьбы (польск. Związek Walki Zbrojnej), у червені 1940 года быў арыштаваны НКВД і ўтрымоўваўся ў турме ў Баранавічах.
У 1941 годзе пасля пачатку савецка-нямецкай вайны быў дэпартаваны на прымусовыя работы да Кёнігсберга. Пасля пабегу ў 1943 годзе жыў у Варшаве.
Са студзеня 1944 года — у аддзеле «Агат» (пазней — «Пегас») і ў батал’ёне «Парасон» Арміі Краёвай у Варшаве.
Удзельнічаў у замаху на кіраўніка паліцыі Варшавы Франца Кутчэрэ, выкананым 1 лютага 1944 г.
Быў арыштаваны немцамі і ўтрымліваўся ў варшаўскай цюрме Павіяк, але падчас допытаў ня быў вызначаны як удзельнік замаху.
24 мая 1944 года быў вывезены ў канцлагер Штутхоф. У канцлагеры працягваў канспірацыйную дзейнасць, браў удзел у падрыхтоўцы паўстання.
Пасля вайны жыў у Слупску, з 1947 — у Варшаве.
Браў удзел у рабоце Саюза барацьбітоў за свабоду і дэмакратыю (польск. Związek Bojowników o Wolność i Demokrację), у 1972—1974 быў віцэ-старшынёй Рады.
Сябра Агульнапольскага камітэта Фронта адзінства народа (польск. Front Jedności Narodu) у 1958 г.
Быў кансультантам фільмаў «Замах» рэжысёра Ежы Пасэндорфэра (1958) і «Кантрыбуцыя» рэжысёра Яна Ламніцкага (1966).
Памёр 12 сакавіка 2012 года, пахаваны на Вайсковых Повонзках (участак D18 a-3-5).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Крыжа Грунвальда III класа
- Сярэбраны Крыж Ардэна Віртуці Мілітары
- Крыж Змагаючыхся (двойчы)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |