Перайсці да зместу

Міхал Пузына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Пузына
Герб «Агінец»
Герб «Агінец»
Вялікі пісар літоўскі
1717 — 1723
Харунжы надворны літоўскі
1712 — 1717
Папярэднік Гедэон Міхал Францкевіч-Радзімінскі
Пераемнік Казімір Пакаш

Нараджэнне XVII стагоддзе
Смерць 1723(1723)
Род Пузыны
Бацька Андрэй Пузына
Маці Еўфрасіння Хжанстоўская
Жонка Соф'я Патоцкая
Дзеці Канстанцыя, дачка

Міхал Пузына (? — 1723) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Рэгент меншай канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1699—1717, харунжы надворны ў 1712—1717, вялікі пісар літоўскі з 1717.

Пасол на сойм 1697. Удзельнік Алькеніцкай бітвы 1700.

Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 падтрымліваў Аўгуста II.

У 1712 і 1720 пасол да цара Пятра I.

Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат мсціслаўскага ваяводы Крыштафа Дамініка Пузыны.

Ажаніўся з Соф'я Патоцкай, дачкой ябланоўскага старосты Анджэя Ежага Патоцкага. Меў дачок Канстанцыю, жонку Крыштафа Межаеўскага і Станіслава Косткі Патоцкага, і невядомую з імя, жонку Адама Мразавіцкага.

Зноскі