Міхаіл Іванавіч Рымжа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Рымжа
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1947(1947-10-13) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, дэкан, прарэктар, галоўны санітарны ўрач, эпідэміёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Міхаіл Іванавіч Рымжа (нар. 13 кастрычніка 1947, в. Семежава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі эпідэміёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1998), прафесар (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1973), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (аспірантура, 1976).

Працаваў у Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1976—2004; у 1998—2004 — загадчык кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у 1950—1998 — дэкан санітарна-гігіенічнага, 1999—2001 — тэрапеўтычнага факультэта, у 2001—2004 — прарэктар па вучэбнай рабоце); Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2004—2008, намеснік міністра, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь); Рэдакцыйны савет часопіса «Мир медицины» (з 2008, старшыня); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2011, прафесар кафедры агульнай гігіены).

Навуковыя інтарэсы: пытанні эпідэміялогіі і прафілактыкі назакаміяльных інфекцый.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретические, методические и организационные основы эпидемиологического надзора за гнойно-септическими инфекциями новорожденных : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.30 / Римжа Михаил Иванович. — Санкт-Петербург, 1997.
  • Римжа Михаил Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 466.
  • Римжа Михаил Иванович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 42—44.
  • Римжа Михаил Иванович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). — Минск, 2006. — С. 25.