Перайсці да зместу

Міхаіл Львовіч Хейфец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Львовіч Хейфец
Дата нараджэння 4 красавіка 1962(1962-04-04) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Міхаі́л Льво́віч Хе́йфец (нар. 4 красавіка 1962, Полацк) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Скончыў у 1984 годзе Наваполацкі політэхнічны інстытут. Пасля службы ў арміі (1984—1986) працаваў на Полацкім аўтарамонтным заводзе інжынерам-канструктарам (1986—1989). У 1990 годзе паспяхова скончыў аспірантуру фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук БССР.

З 1989 года перайшоў на працу ў Наваполацкі політэхнічны інстытут, дзе пачынаў малодшым навуковым супрацоўнікам, а затым працягнуў працу старшым навуковым супрацоўнікам. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі «Павышэнне эфектыўнасці апрацоўкі і якасці дэталяў са зносаўстойлівымі пакрыццямі і ўжываннем ратацыйнага інструмента» ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ён з 1992 года знаходзіўся на выкладчыцкай рабоце. З 1992 года па 1993 год  — старшы выкладчык кафедры канструявання радыёэлектронных сродкаў, а з адкрыццём новага факультэта ён да 1997 года — дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці.

Пасля абароны ў 1997 годзе доктарскай дысертацыі ў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі М. Л. Хейфец працуе на кафедры тэхналогіі машынабудавання. З 1998 года ён прафесар, а з 2005 года — загадчык кафедрай. У 1997 годзе М. Л. Хейфецу прысвоена званне дацэнта, а ў 2000 годзе — званне прафесара па спецыяльнасці «Тэхналогія».

З 2006 па 2009 гг. М. Л. Хейфец — прарэктар па навуковай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са снежня 2009 года — намеснік акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, а з красавіка 2010 года па сумяшчальніцтве — навуковы кіраўнік лабараторыі тэхналагічных комплексаў ДНВА «Цэнтр» НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па матэматычным мадэліраванні  (руск.) тэхналагічных працэсаў  (руск.), сінергетыцы  (руск.). Распрацаваў метады абмежавання магутнасці і колькасці тэхналагічных уздзеянняў, кіравання Зваротнымі сувязямі  (руск.) паміж параметрамі апрацоўкі. Прапанаваў спосабы стварэння вырабаў без формаўтваральнага абсталявання  (руск.).

У 2005 годзе за цыкл манаграфій па фарміраванні навуковых асноў і стварэнні тэхналагічных комплексаў для машынабудаўнічай вытворчасці атрымаў прэмію Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У 2005 годзе М. Л. Хейфец узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Беларусі, у 2012 годзе — Ганаровай граматай НАН Беларусі. За дасягненне выдатных вынікаў у сферы прафесійнай дзейнасці ў 2002 і 2007 гг. М. Л. Хейфец з’яўляўся стыпендыятам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод дзеячаў навукі[1].

У 2017 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].

Зноскі

  1. Хейфец Міхаіл Львовіч
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 8.
  • Савик, Н. П. Хейфец Михаил Львович / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011 — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 564.
  • Хейфец Міхаіл Львовіч // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. — С. 139.
  • Хейфец Михаил Львович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — Т. 6 : Пейзаж-Снегирёв — С. 410.