Міхаіл Міхайлавіч Пыско
Поўнае імя | Міхаіл Міхайлавіч Пыско | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 сакавіка 1993[1] (31 год)
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 65 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Прыкарпацце | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл Пыско (нар. 19 сакавіка 1993, Воля-Баранэцка, Львоўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Прыкарпацце» з Івана-Франкоўска.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ горада Самбара, дзе трэнерам быў яго бацька. Пазней вучыўся ў львоўскім «ВФК-Карпаты», адкуль у 2011 годзе быў запрошаны ў данецкі «Шахцёр». Гуляў у моладзевым складзе «Шахцёра», дзе быў адным з асноўных абаронцаў, двойчы з камандай атрымліваў перамогу ў моладзевым першынстве Украіны.
Улетку 2014 года на правах арэнды перайшоў у луганскую «Зару», у складзе якой 3 жніўня дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Алімпіка» (0:1). Спачатку трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, але неўзабаве страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль. У пачатку 2015 года далучыўся да «Гаверла», дзе згуляў толькі ў трох матчах за дубліруючы склад. Улетку 2015 года стаў іграком марыупальскага «Ільічоўца», які перад гэтым пакінуў Прэм'ер-лігу. У сезоне 2015/16 трывала гуляў у асноўным складзе марыупальцаў, але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, і ўзімку пакінуў каманду.
У студзені 2017 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Гомель»[2]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным левым абаронцам, толькі ў маі і верасні не гуляў з-за траўм. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Гомель»[3] і неўзабаве падпісаў трохгадовы кантракт з клубам украінскай Першай лігі «Рух»[4].
У сакавіку 2019 года перайшоў у «Інгулец», аднак на полі з’яўляўся рэдка. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. Пазней накіраваўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды. Аднак, згуляў за клуб толькі ў адным матчы, пасля чаго заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Белшыну»[5].
У жніўні 2020 года перайшоў у валачыскі «Аграбізнес», дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2021 года далучыўся да краматорскага «Авангарда», гуляў там да канца сезона 2020/21. У жніўні 2021 года стаў іграком івана-франкоўскага «Прыкарпацця».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны.
Зноскі
- ↑ Mykhaylo Pysko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Гомель" подписал украинского защитника Пыско
- ↑ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
- ↑ Экс-защитник "Гомеля" подписал контракт с клубом второго украинского дивизиона
- ↑ Михаил Пыско покинул ряды ФК «Белшина»
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Прыкарпацце Івана-Франкоўск
- Ігракі ФК Краматорск
- Ігракі ФК Аграбізнес Валачыск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ
- Ігракі ФК Рух Львоў
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Марыупаль
- Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
- Ігракі ФК Зара Луганск
- Ігракі ФК Шахцёр Данецк