Навесці
Выгляд
Навесці | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 3 004,2 км²[1] |
Расход вады | 279 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 58°48′09″ пн. ш. 25°47′15″ у. д.HGЯO |
Вусце | Пярну |
• Каардынаты | 58°29′37″ пн. ш. 24°53′59″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Пярну → Пярну (заліў) |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навесці[2] (эст.: Navesti) — рака на паўднёвым захадзе Эстоніі; з’яўляецца найбольш паўнаводным і доўгім прытокам ракі Пярну. Выток ракі знаходзіцца на Сярэдне-Эстонскай раўніне, за 7 км ад вёскі Імаверы. Працякае праз паветы Ярвамаа, Вільяндзімаа, Пярнумаа.
Правымі прытокамі з’яўляюцца: Саарыгі, Рэтла, Рапу. Левыя прытокі: Халістэ (даўжыня 86 км), Расна-Оя. Берагі ў ніжняй частцы сярэдняга цячэння і да вусця пакрыты лясамі і балотамі, а селішчы, як правіла, рэдкія.
У ложы рэчышча знаходзяцца ўчасткі агалення карбанатных парод ніжне-сілурыйскіх вапнякоў і даламітаў.
Навесці багатая рыбай — каля 18 відаў.
Зноскі
- ↑ а б Estonian Environmental Register Праверана 12 студзеня 2018.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Эстоніі