Пярну (заліў)
Выгляд
| Пярну | |
|---|---|
| эст. Pärnu laht | |
Від на заліў у Пярну | |
| Краіна | |
| Тып | заліў |
| Сярэдняя глыбіня | 4-10 м |
| Салёнасць | 3-6 ‰ |
| Упадаюць | Пярну |
Заліў Пярну[1], Пярнускі заліў (эст.: Pärnu laht) — паўночна-ўсходняя частка Рыжскага заліва Балтыйскага мора ля берагоў Эстоніі. Заліў удаецца ў сушу на 30 км, шырыня каля ўваходу складае 20 км, глыбіня — ад 4 да 10 метраў. Як і ў іншых месцах Рыжскага заліва, берагі нізінныя, месцамі пясчаныя. Вада летам награваецца да 18 °C, зімой яе тэмпература складае 0-1 °C, са снежня па красавік пакрыты лёдам. Салёнасць 3-6 праміле.
У заліў упадае некалькі рэк, найбуйнейшая з якіх рака Пярну. На заліве размешчаны і аднайменны горад-порт.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Эстоніі