Нагіната
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/Dog_-_Hata_Rokurozaemon_with_his_dog.jpg/120px-Dog_-_Hata_Rokurozaemon_with_his_dog.jpg)
Нагіната — японская халодная зброя з доўгай ручкай авальнага перасеку і выгнутым аднабаковым клінком. Рукаятка даўжынёй каля 2 метраў і лязо каля 30 см. Пазней большае распаўсюджанне атрымаў скарочаны (1,2-1,5 м) і палегчаны варыянт, які выкарыстоўваўся пры трэніроўцы; дэманстраваў вялікую баяздольнасць. З'яўляецца аналагам глефы, але значна больш лёгкая. Першыя звесткі аб выкарыстанні нагіната адносяцца да канца VII стагоддзя. У Японіі існавала 425 школ, дзе вывучалі тэхніку бою нагінатадзюцу. Была любімай зброяй сохэяў, манахаў-ваяроў. У мірны час нагіната выкарыстоўвалася жанчынамі з класа самураяў для абароны свайго жылля.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нагіната