Насенне
Насе́нне — асаблівая мнагаклетачная структура складанай будовы, якая служыць для размнажэння і рассялення насенных раслін, звычайна развіваецца пасля апладнення з семязачатка (перайначаны жаночы спарангій) і якая змяшчае зародак.
Памеры насення
[правіць | правіць зыходнік]Мінімальныя памеры маюць насенне архідных і заразіхавых; іх маса складае 0,001—0,003 мг. Максімальнага памеру дасягае насенне сейшэльскай пальмы Lodoicea maldivica (маса каля 20 кг).
Роля насення ў прыродзе і жыцці чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Многія арганізмы (ад грыбоў і бактэрый да птушак і млекакормячых) сілкуюцца ў значнай ступені, а часам і выключна насеннем. Насенне складае аснову ежы такіх жывёл, як некаторыя насякомыя і іх лічынкі (напрыклад, мурашы-жняцы), зернеедныя птушкі, грызуны (бурундукі, вавёркі, хамякі і інш.).
Аснову рацыёну чалавека з часоў узнікнення земляробства ў большасці рэгіёнаў свету таксама складае насенне, у першую чаргу, культурных злакаў (пшаніцы, рысу, кукурузы і інш.). Галоўнае пажыўнае рэчыва, з якім чалавецтва атрымлівае найбольшую колькасць калорый, — крухмал, які змяшчаецца ў насенні злакаў. Важнай крыніцай бялкоў для чалавецтва служыць таксама насенне бабовых раслін — соі, фасолі і інш. Насенне з'яўляецца асноўнай крыніцай раслінных алеяў, якія здабываюць з насення сланечніка, рапсу, кукурузы, ільну, бавоўны і многіх іншых алейных культур.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Насенне