Наталля Уладзіміраўна Казлоўская
Наталля Уладзіміраўна Казлоўская | |
---|---|
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2001) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Наталля Уладзіміраўна Казлоўская (дзявочае прозвішча Супруновіч; нар. 8 красавіка ?, г. Чэрвень, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі і гістарыяграфіі палітычнай эліты Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (2001), дацэнт[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці.
Скончыла ў 1994 годзе факультэт гісторыі і культуры ГрДУ імя Я. Купалы, у 1999 годзе — аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы[1].
З 1999 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчык, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, намеснік дэкана факультэта гісторыі і сацыялогіі, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, загадчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін, дацэнт гэтай кафедры, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі[1].
Скончыла дактарантуру БДУ. У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шляхта беларускіх зямель Вялікага княства Літоўскага (расійская дарэвалюцыйная і савецкая гістарыяграфія і крыніцазнаўства праблемы)»[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: сацыяльная гісторыя, гісторыя шляхты Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія гісторыі шляхты Вялікага Княства Літоўскага, тэорыя і метадалогія гістарычнай навукі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010)[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- История религии : хрестоматия. Минск, 2012.
- Новая история стран Европы (XVI—XVIII в.): учебно-методическое пособие. Гродно, 2002. с
- Удзел у калектыўных працах
- Народы и культуры славянского мира Восточной Европы в исторической ретроспективе (Беларусь, Украина, Россия, Польша): сборник научных статей. Гродно, 2020.
- Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 1. Гродна, 2019.
- Гістарыяграфія і крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі: традыцыі і навацыі: зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2018.
- Беларусь, Расія, Украіна: дыялог народаў і культур. Гродна, 2013.
- Смена парадигм в историографии XIX — начала XXI вв.: сборник научных статей. Гродно, 2012.
- Стэфан Баторый у гістарычнай памяці народаў Усходняй Еўропы. Гродна, 2004.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- КАЗЛОЎСКАЯ Наталля Уладзіміраўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў Чэрвені
- Выкладчыкі факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Нарадзіліся 8 красавіка