Нацыянальны музей у Кракаве
Нацыянальны музей у Кракаве | |
---|---|
Заснаваны | 1879[1] |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Aleja 3 Maja 1, 30-062 Kraków |
mnk.pl (польск.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны музей у Кракаве (польск.: Muzeum Narodowe w Krakowie) — музей мастацтва, заснаваны 7 кастрычніка 1879 года рашэннем гарадскога савета горада Кракава.
Спачатку музей змяшчаўся ў дзвюх залах на другім паверсе кракаўскіх суконных радоў на цэнтральнай плошчы Рынак.
Калекцыі музея памнажаліся дзякуючы шчодрым ахвяраванням грамадзян Кракава, якія ўключалі творы жывапісу, скульптуры, гравюры і мастацкага рамяства.
Да музея далучаліся новыя аддзяленні ў гістарычных будынках, у прыватнасці ў кватэрах памерлых кракаўскіх мастакоў.
У 1934 годзе было распачата будаўніцтва новага, сучаснага будынка музея. Першыя памяшканні былі перададзены ў карыстанне толькі ў 1970 годзе, будынак быў цалкам скончаны ў 1990 годзе.
Да кракаўскага нацыянальнага музея належаць акрамя галоўнага будынка (Алея 3-га Мая, 1) наступныя філіялы:
- Галерэя польскага мастацтва XIX стагоддзя ў кракаўскіх суконных радах
- Музей Эмерыка Гутэн-Чапскага (польск.: Muzeum Emeryka Hutten-Czapskiego, ul. Piłsudskiego 10-12)
- Музей Яна Матэйка (польск.: Dom Jana Matejki, ul. Floriańska 41)
- Музей Станіслава Выспянскага (польск.: Muzeum Stanisława Wyspiańskiego, ul. Szczepańska 11)
- Музей Чартарыйскіх (польск.: Muzeum Czartoryskich, ul. św. Jana 19)
- Бібліятэка Чартарыйскіх (польск.: Biblioteka Czartoryskich, ul. św. Marka 17)
- Музей Караля Шыманоўскага ў г. Закапане (польск.: Muzeum Karola Szymanowskiego w Zakopanem, ul. Kasprusie 19)
- Музей Юзафа Мехофера (польск.: Muzeum Józefa Mehoffera, ul. Krupnicza 26)
- Палац біскупа Эразма Цыёлека (польск.: Pałac biskupi Erazma Ciołka, ul. Kanonicza 17)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны музей у Кракаве
- Сайт музея
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556