Незабудка дробнакветкавая
Выгляд
Незабудка дробнакветкавая | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Myosotis micrantha Pall.
| |||||||||||||||||||||||
|
Незабудка дробнакветкавая[1] (Myosotis stricta) — від кветкавых раслін роду Незабудка (Myosotis) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Этымалогія: лац.: stricta — «сцягнуты, жорсткі»[2].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна вышынёй ад 5 да 25 см; утварае прыкаранёвую разетку. Сцябло звычайна жорстка вертыкальнае і трохі апушанае. Лісце даўгаватае, тупое. Ніжняе лісце мае кароткія хвосцікі, а верхняе — сядзячае. Валасінкі на жылках ніжняй паверхні ліста маюць выгнуты кончык-кручок. Кветкі бледна-блакітныя. Вяночак мае дыяметр прыкладна ад 1,5 да 2 мм.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Ад Еўропы да Ірана і Паўночна-Заходняй Афрыкі.
Экалагічная прымеркаванасць
[правіць | правіць зыходнік]Расце на пясчаных і камяністых, бедных пажыўнымі рэчывамі участках. Эфемер.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Кветкі
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Myosotis micrantha Pall.
- ↑ Dictionary of Botanical Epithets
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Незабудка мелкоцветная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)
- Euro+Med Plantbase (англ.)