Нестар
Выгляд
Нестар (грэч. Νέστωρ) — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, цар Піласа. Сын Нелея, унук Пасейдона. Паводле «Іліяды» Гамера Нестар — адзін з правадыроў грэчаскага войска ў Траянскай вайне, сярод якіх ён вылучаецца мудрасцю і красамоўствам. З-за старасці Нестар амаль не ўдзельнічае ў баях, але дапамагае грэкам разумнымі парадамі. У «Адысеі» Нестар расказвае сыну Адысея Тэлемаху аб вяртанні грэкаў з-пад Троі. У сусветнай літаратуры імя Нестара стала сімвалам мудрай старасці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блаватская Т. В. Ахейская Греция во втором тысячелетии до н.э., М., 1966;
- Гомер Илиада, М., 1993;
- Его же Одиссея, М., 1993;
- Кун Н. А. Легенды и мифы древней Греции, Минск, 1989.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нестар