Новы каралеўскі палац (Пражскі Град)
Славутасць | |
Новы каралеўскі палац | |
---|---|
50°05′25″ пн. ш. 14°23′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новы каралеўскі палац (чэшск.: Nový královský palác) — палац у Пражскім Градзе ў Празе.
Рэзідэнцыя кіраўнікоў была пабудавана паступова ў перыяд 1564—1616 гадоў для Максіміліяна II і Рудольфа II па праекце Баніфацыя Вольмута , Джавані Гарджыёлі і Джавані Марыя Філіпі. Пры Фердынандзе III быў збудаваны Новы палац па праекце Джузэпэ Матэа замест старога Летняга палаца. Новы палац ўтварыў пярэдняе крыло Другога двара. Увесь комплекс быў аб’яднаны і рэстаўраваны ў рамках перабудовы Нікола Пакасі ў стылі барока ў 1753—1775 гг.
Залы і салоны ў наш час служаць у якасці прадстаўніцкіх памяшканняў і прызначаны для афіцыйных прыёмаў Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі. Падчас дзяржаўных свят адкрыты для грамадскасці.
Паўднёвае крыло
[правіць | правіць зыходнік]Уваходны салон
[правіць | правіць зыходнік]Уваходны салон таксама завецца Дзіцячым паводле палатна з пуці, якія гуляюць. Акрамя таго залу упрыгожвае габелен з цыклу «Антоній і Клеапатра»
Тронная зала
[правіць | правіць зыходнік]Тронная зала прызначаны для высокіх дзяржаўных прыёмаў, прызначэння ўрада, выкладчыкаў ВНУ. Залу ўпрыгожваюць крыштальныя люстры, палатно з каранацыяй Фердынанда (1836 г.), белы з пазалотай кафляны камін у стылі ракако, і тры вялікіх персідскіх дывана памерам 10 х 5 м.
Салон Брожыка
[правіць | правіць зыходнік]Салон упрыгожваюць карціны Вацлава Брожыка (Václav Brožík) «Зварот караля Ладзіслава Постума да французскага двара» і эцюды да карцін «Абранне Іржы з Подзебрадаў чэшскім каралём» і «Заснаванне пражскага ўніверсітэта Карлам IV»
Габсбургскі салон
[правіць | правіць зыходнік]Габсбургскі салон заснаваны ў канцы XVIII стагоддзі ўпрыгожваюць партрэты членаў сям’і Марыі Тэрэзіі.
Шкляны салон
[правіць | правіць зыходнік]Шкляны салон, у якім калісьці размяшчалася імператарская спальня, упрыгожаны персідскім дыванам з фігурамі жывёл і людзей, што супярэчаць прынцыпам ісламу.
Малы салон
[правіць | правіць зыходнік]Малы салон, у якім калісьці размяшчаўся туалетны пакой імператрыц, упрыгожаны карцінай Святога Паўла пэндзля Петра Брандля (Petr Brandl)
Люстраны салон
[правіць | правіць зыходнік]Люстраны салон абсталяваны пад абедзенную залу і ўпрыгожаны люстранымі панэлямі і пазалотай.
Камінны салон
[правіць | правіць зыходнік]Камінны салон калісьці служыў прыдворным дамам.
Музычны салон
[правіць | правіць зыходнік]Музычны салон упрыгожаны брусельскімі габеленамі, якія былі выраблены ў XVII стагоддзі і адлюстроўваюць жаночыя фігуры, якія сімвалізуюць кантыненты — Азію, Еўропу, Амерыку і Афрыку.
Свецкі салон
[правіць | правіць зыходнік]Свецкі салон калісьці выкарыстоўваўся як абедзенная зала.
Зала Янака
[правіць | правіць зыходнік]Зала была аформлена архітэктарам Паўлам Янакам і ўпрыгожана габеленамі XVII стагоддзя з цыклу Пярэстых месяцаў.
Актагон
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой васьмівугольнае ў плане памяшканне, якое было калісьці прыдворнай капэлай Святога Вацлава (1644 г.).
Старая зала
[правіць | правіць зыходнік]Старая зала з бэлячнай столлю і сценамі з апокі створана каля 1135 г.
Сярэдняе крыло
[правіць | правіць зыходнік]Шырокі калідор
[правіць | правіць зыходнік]Шырокі калідор раней былая Кунсткамерай Рудольфа II, у якой імператар захоўваў свае мастацкія калекцыі: зброю, посуд і розных кур’ёзных рэчы, якія былі выкрадзены шведамі ў 1648 годзе. Сёння ўпрыгожаны карцінамі, якія адлюстроўваюць марскія бітвы. У калідору так званыя.
Новыя салоны
[правіць | правіць зыходнік]Новыя салоны, якія прылягаюць да Шырокага калідора, маюць з размаляваныя бэлечныя столі, аформлены ў 60-х гадах XX стагоддзя архітэктарам Фрагнерам (Fragner): Чэрмака (Čermákův), Наўраціла (Navrátilův), Пуркінева (Purkyňův), Хітусі (Chitussiho) і Манеса (Mánesův).
Новая галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Новая галерэя ўяўляе сабой памяшканне так званага брусельскага тыпу.
Паўночнае крыло
[правіць | правіць зыходнік]Клінападобны калідор
[правіць | правіць зыходнік]Клінападобны калідор быў спраектаваны італьянскім архітэктарам Нікола Пакасі. У 1950-х гг. архітэктарам Ота Ротмаерам (O. Rothmayer) была праведзена рэканструкцыя. У калідоры размешчаны дзве чорныя іанічнага ордара калоны.
Заходняе крыло
[правіць | правіць зыходнік]Зала Ротмаера
[правіць | правіць зыходнік]Зала Ротмаера аформлена архітэктарам Ота Ротмаер. Мае шырыню 12,5 м і даўжыню 40 м. Зала працуе на беламармуровую скульптуру Т. Г. Масарыка, выкананы Янам Штурсой (Jan Štursa).
Гардэроб Іспанскай залы
[правіць | правіць зыходнік]Гардэроб Іспанскай залы ў 2002 годзе аформіў архітэктар Боржэк Шыпек (Bořek Šípek).
Калонная зала Плечніка
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 26 верасня 2020.