Рудольф II Габсбург
Рудольф II Габсбург | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Rudolf II нідэрл.: Rudolf II van Habsburg | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Максіміліян II Габсбург | ||||||
Пераемнік | Маціяс Габсбург | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Максіміліян II Габсбург | ||||||
Пераемнік | Маціяс Габсбург | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Максіміліян II Габсбург | ||||||
Пераемнік | Маціяс Габсбург | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 ліпеня 1552[1] |
||||||
Смерць |
20 студзеня 1612[3][4][…] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Максіміліян II Габсбург[6] | ||||||
Маці | Марыя Іспанская[6] | ||||||
Дзеці | Юлій Цэзар Аўстрыйскі[d], Ганна Даратэя Аўстрыйская[d], Караліна Аўстрыйская[d] і Anna Dorothea von Österreich[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рудольф II (ням.: Rudolf II; 18 ліпеня 1552, Вена — 20 студзеня 1612, Прага, Багемія) — кароль Германіі (рымскі кароль) з 27 кастрычніка 1575 па 2 лістапада 1576 года, абраны імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі з 2 лістапада 1576 года (у апошнія гады фактычна пазбаўлены ўлады), кароль Багеміі з 6 верасня 1575 па 23 мая 1611 года (пад імем Рудольф II, каранацыя 22 верасня 1575 года), кароль Венгрыі з 25 верасня 1572 па 25 чэрвеня 1608 года, эрцгерцаг Аўстрыйскі з 12 кастрычніка 1576 года (пад імем Рудольф V). Сын і пераемнік Максіміліяна II.
Маладосць
[правіць | правіць зыходнік]Выхоўваўся пры двары свайго стрыечнага дзядзькі караля Іспаніі Філіпа II і зусім не быў падобным на сваіх непасрэдных папярэднікаў; каталікі ўскладалі на яго вялікія надзеі, з прычыны таго, што ён вынес з Іспаніі нянавісць да ерасі і мог быць паслухмянай прыладай у руках езуітаў.
Асоба
[правіць | правіць зыходнік]Нямецкі гісторык Фолькер Прэс гаворыць пра яго:
«Ён валодаў глыбокім розумам, быў дальнабачным і разважлівым, меў моцную волю і інтуіцыю… Аднак яму быў уласцівы такі сур’ёзны недахоп, як нясмеласць, прычынай якой была яго схільнасць да дэпрэсіі. На гэтай глебе ў яго развілося імкненне да ўцёкаў ад рэчаіснасці, якое выяўлялася ў нерэальных планах. Іспанскія прыдворныя манеры падтрымлівалі яго імкненне адгарадзіцца ад свету, і палітычная пасіўнасць станавілася ўсё больш характэрнай прыкметай яго кіравання».
Злуючыся на сваё бяссілле, імператар імкнуўся адгарадзіцца ад грамадства і аддацца мастацкім і акультным захапленням; паступова ў яго развіваліся цялесныя і псіхічныя захворванні. Улюбёнцамі імператара былі людзі нізкага паходжання, якія патуралі яго капрызам (Філіп Ланг, Еранім Махоўскі і іншыя)….
Часамі яму здавалася, што ён апантаны д’яблам[7].
Спрыянне навукам і мастацтвам
[правіць | правіць зыходнік]У Пражскім Градзе, дзе з 1583 года жыў Рудольф (імкнучыся пакінуць Вену, дзе не карыстаўся папулярнасцю), ім была заснавана адна з першых кунсткамер[8] — велічэзная калекцыя кніг, рукапісаў, карцін, манет і ўсякіх рэдкасцей, пацярпела ад рабаванняў падчас Трыццацігадовай вайны. Пад кіраўніцтвам мінералогаў Рудольф сабраў таксама калекцыю каштоўных камянёў і мінералаў розных рэгіёнаў. Рудольф адыграў вялікую ролю ў рэнесанснай перабудове Прагі і асабліва Граду. Да свайго двара імператар, які гуляў ролю мецэната, прыцягнуў вучоных і дзеячаў мастацтва розных краін — пры ім у Празе працавалі астраномы Іаган Кеплер і Ціха Брагэ, мастакі Барталамей Шпранглер і Джузэпэ Арчымбольда (аўтар знакамітага партрэта Рудольфа), скульптар Адрыян дэ Врыс.
Акультызм
[правіць | правіць зыходнік]Імператар займаўся таксама рознымі «акультнымі навукамі», у прыватнасці, спрабаваў знайсці філасофскі камень. У той час мяжа паміж астраноміяй і астралогіяй, мінералогіяй і алхіміяй яшчэ была невыразнай. Рудольф II заступаўся за вандроўных алхімікаў, а яго рэзідэнцыя ўяўляла цэнтр алхімічнай навукі таго часу. Імператара звалі германскім Гермесам Трысмегістам.
Да яго былі запрошаны англійскія астролагі і алхімікі Эдвард Келі і Джон Дзі (які ў 1584-м і 1586-м жыў у Празе), якія займаліся таксама і цалкам сур’ёзнымі з сучаснага пункта гледжання пошукамі ў вобласці матэматыкі і астраноміі. Алхімікам быў і вялікі астраном Ціха Брагэ, які працаваў пры яго двары і памёр у Празе. За 600 дукатаў Рудольф набыў знакамітую рукапіс Войніча.
Рэлігійная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Стаўшы імператарам, Рудольф II шэсць гадоў не збіраў імперскага сойма, але павінен быў склікаць яго ў 1582 годзе, з прычыны неабходнасці прасіць у імперыі дапамогі супраць турак, а таксама з прычыны рэлігійных спрэчак. Рудольф II пачаў выкараняць пратэстанцтва ў Аўстрыі, Чэхіі і Венгрыі. У Аўстрыі амаль усё дваранства і ўсе гарады вызнавалі пратэстанцтва. З узыходжаннем на прастол Рудольфа тут пачалася моцная каталіцкая рэакцыя, а таксама барацьба абсалютызму з абласнымі соймамі і самакіраваннем гарадоў. То ж адбылося і ў Чэхіі. У 1583 Рудольф перанёс імперскую рэзідэнцыю ў Прагу, і разам з ім прыбыло шмат фанатыкаў, а таксама езуіты. Пратэстанты сталі выцясняцца з буйных і дробных пасад, а ў 1602 годзе была забаронена дзейнасць Абшчыны Чэшскіх братоў. Калі ў Асманскай імперыі была адваявана значная частка Венгрыі, Рудольф забараніў там усякае некаталіцкае веравызнанне, што прывяло да паўстання.
Паўстанне супраць Рудольфа і страта ўлады
[правіць | правіць зыходнік]У 1606 брат імператара Маціяс склаў з венграмі-паўстанцамі пагадненне на ўмовах верацерпнасці, што прывяло да канфлікту з Рудольфам. Супраць імператара ў 1607 годзе была ўтворана канфедэрацыя аўстрыйскіх і венгерскіх саслоўяў, а ў 1608 да яе далучылася Маравія. Бачачы агульную незадаволенасць, Рудольф II думаў прыцягнуць грамадскую думку на свой бок вайной з туркамі.
З гэтай мэтай Рудольф да апошняга моманту зацягваў падпісанне мірнага дагавора з Асманскай імперыяй, спрабуючы знайсці падставы для яго дэнансацыі і аднаўлення вайны супраць турак. Падобныя паводзіны выклікалі агульны рух саслоўяў Венгрыі, Аўстрыі і Маравіі супраць імператара, які захаваў у свае руках толькі адносны кантроль над Чэхіяй, Сілезіяй і Лужыцамі.
Усеагульнае паўстанне працягвала, аднак, быць непазбежным, і сваякі Рудольфа злічылі неабходным адняць у яго ўладу на карысць яго брата Маціяса (красавік 1606 г.), які зрабіў велічэзныя саступкі пратэстантам. Па дагаворы 1608 года Рудольф II аддаў Маціясу Венгрыю, эрцгерцагства Аўстрыйскае і Маравію і абвясціў яго сваім спадчыннікам у Багеміі.
Для ўтрымання за сабой чэхаў Рудольф II вымушаны быў падпісаць 9 ліпеня 1609 г. складзены соймам акт, які атрымаў назву «граматы вялікасці» (Majestätsbrief), так званы маестат[9]. На падставе гэтай граматы ўтраквісты і чэшскія браты былі ураўнаваны ў правах з каталікамі. Чэхі-пратэстанты атрымалі права будаваць храмы, заводзіць вучылішчы, мець свае сіноды і абіраць камітэт з 24 дэфенсораў, па 8 ад кожнага з 3-х саслоўяў сойма. Камітэт павінен быў кіраваць дзеяннямі кансісторыі, кіраваць справамі Пражскага ўніверсітэта, збіраць войска, спаганяць падаткі для яго ўтрымання, а ў выпадку патрэбы — склікаць прадстаўнікоў пратэстанцкага насельніцтва для нарад па агульным справам.
Рудольф II прыдумляў сродкі адняць у Маціяса аддадзеныя яму зямлі, інтрыгаваў супраць яго, але ўсёткі павінен быў адрачыся ад чэшскай кароны. 23 мая 1611 года Маціяс быў каранаваны, а Рудольфу далі пенсію і захавалі за ім знешнюю пашану. Пазбаўлены ўлады, знясілены хваробай і вар’яцтвам (сіфіліс трэцяй ступені), Рудольф II памёр 20 студзеня 1612 года, не пакінуўшы законнага нашчадства, з прычыны таго, што не быў жанаты.
З шасцярых незаконнанароджаных нашчадкаў Рудольфа (ад Кацярыны Страда, дачкі імператарскага антыквара) старэйшы, Юлій Цэзар Аўстрыйскі, атрымаў у спадчыну псіхічную хваробу бацькі і памёр у няволі пасля таго, як з асаблівай жорсткасцю забіў сваю палюбоўніцу.
Рудольф быў пахаваны ў пражскім саборы Святога Віта. Ён быў апошнім манархам, пахаваным у Чэхіі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118603701 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Рудольф II // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Rudolf II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rudolf II. // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры. — Ростов-на-Дону: Феникс, 1997. — С. 116. — ISBN 5-222-000222.
- ↑ Kunstkammers in Europe (англ.)
- ↑ История южных и западных славян // Под редакцией Г. Ф. Матвеева и З. С. Ненашевой. М.,2008. Т.1, С. 309.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gindely, «Rudolf II» (Прага, 1868);
- Bezold, «K. Rudolf II und die heilige Liga».
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |
- Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Каралі чэшскія
- Каралі венгерскія
- Нарадзіліся 18 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1552 годзе
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1612 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя ў Саборы Святога Віта
- Габсбургі
- Асобы
- Кіраўнікі Еўропы XVI стагоддзя
- Кіраўнікі Еўропы XVII стагоддзя
- Псіхічнахворыя манархі
- Алхімікі
- Калекцыянеры мастацтва
- Калекцыянеры Германіі