Нью-Інглэнд Пэтрыотс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нью-Інглэнд Пэтрыотс (англ.: New England Patriots, Патрыёты з Новай Англіі) — прафесійны футбольны клуб з амерыканскага горада Фоксбаро, Масачусетс. Каманда была заснавана ў 1960 годзе і першапачаткова называлася «Бостан Пэтрыотс», аднак у 1971 годзе ўладальнікі клуба змянілі назву на цяперашнюю. Да 1970 году «Пэтрыотс» выступалі ў Амерыканскай футбольнай лізе (АФЛ), але пасля зліцця АФЛ і Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ) каманда выступае ў НФЛ ва Усходнім дывізіёне Амерыканскай футбольнай канферэнцыі. Уладальнік клуба — Роберт Крафт. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Джылет Стэдыум».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Да свайго першага Супер Боула (XX) у 1986 годзе, дзе каманда прайграла «Чыкага Бэарз», «Нью-Ингленд» чатыры разы ўдзельнічалі ў плэй-оф. «Патрыёты» таксама ўдзельнічалі ў Супер Боул XXXI ў 1997 годзе, але прайгралі «Грын Бэй Пэкерс». Паміж 2000 і 2005 гадамі «Нью-Ингленд» стаў другой камандай у гісторыі НФЛ (пасля «Далас Каўбойз»), якая выйграла тры Супер Боулы за чатыры гады (Супер Боул XXXVI, XXXVIII, і XXXIX), і восьмай (апошняй на сённяшні дзень), перамагаўшай у двух запар.

Чэмпіён лігі (13)

Пераможца канферэнцыі (7)

  • АФК: 1985, 1996, 2001, 2003, 2004, 2007, 2011

Пераможца дывізіёна (15)

  • Усход АФЛ: 1963
  • Усход АФК: 1978, 1986, 1996, 1997, 2001, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]