Нью-Гэмпшыр (парода курэй)
Нью-Гэмпшыр — парода курэй мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў аднайменным штаце ЗША ў пачатку 20 стагоддзя на аснове высокапрадукцых курэй пароды род-айленд. Гадуюць таксама ў Нідэрландах, Францыі, Швецыі, Нарвегіі і інш., на Беларусі — у калекцыях і асабістых гаспадарках.
Маса пеўняў 3,5-3,8 кг, курэй 2,5-2,8 кг. Апярэнне ад светла-чырвонага да светла-карычневага, на шыі з залаціста-жоўтымі пёрамі, махавыя пёры больш цёмныя, хвост і коскі чорныя. Ногі і дзюба жоўтыя. Тулава падоўжанае, спіна шырокая, грудны аддзел выпуклы. Касцяк моцны. Шыя прамая. Галава шырокая, прадаўгаватая, сярэдніх памераў, з лістападобным прамастаячым грэбенем і чырвонымі вушнымі мочкамі. Крылы і хвост невялікія. Яйцаноскасць 180—200 яец за год (58-59 грам). Хутка растуць. Жыццяздольнасць высокая.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).