Нярча
Нярча | |
---|---|
руск. Нерча | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 580 км |
Басейн | 27 500 км² |
Расход вады | 90 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк: Паўночная Нярча і Паўднёвая Нярча |
• Вышыня | больш за 1200[1] м |
• Каардынаты | 54°35′39″ пн. ш. 117°50′41″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шылка |
• Месцазнаходжанне | за 7 км ад горада Нерчынск |
• Каардынаты | 51°55′01″ пн. ш. 116°38′28″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Шылка → Амур → Ахоцкае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Забайкальскі край |
Код у ДВР | 20030100412118100012629 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нярча́ (руск.: Нерча́́) — рака ў Забайкальскім краі Расіі, левы прыток ракі Шылка (прыток Амура).
Даўжыня ракі 580 км. Плошча вадазбору 27 500 км². Сярэдні расход вады 90 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 2,84 км³/год. Вытокам ракі лічыцца месца зліцця рэк Паўночная Нярча і Паўднёвая Нярча[1] на заходнім схіле гары Чарнышова[2] ў горным хрыбце Алёкмінскі Станавік, на вышыні больш за 1200[1] м. У верхнім цячэнні рака мае паўгорны характар. У верхнім і сярэднім працякае па міжгорным катлавінамі паміж хрыбтамі Алёкмінскі Станавік, Муройскі і Чэрскага[1]. У ніжнім цячэнні рака становіцца раўніннай[1]. Шырыня рэчышча павялічваецца да 70 м, потым да 170—200 м, поймы — да 2,5 км[1]. Рэчышча звілістае. На пойме маюцца старычныя азёры. Замярзае рака ў пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая, са студзеня да красавіка перамярзае[1]. Суднаходная на 12 км (вусце — горад Нерчынск)[3].
Прытокі: Кінгілан, Панчара, Уругун, Уркун, Сон, Алгачы, Чукакіт, Вялікі Талакан, Малы Талакан, Верхні Аян, Чучульту, Лаглы, Амутмія, Імандан-Макіт (Нерчынскі), Кільгенда, Душуні, Учумук, Бураўчача, Кулікашка, Акуя, Джэкдакашка, Мурой, Апкая, Нерчуган, Юктакан, Ніжні Байцэкан, Верхняя Джэкдакашка, Селінда, Акуні, Елікан, Елі, Акіма, Улурдур, Зюльзя, Крупянка, Шэлекан, Хіла і інш.[3]
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Чернов А. В. Нерча // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Малая энциклопедия Забайкалья: Природное наследие / гл. ред. Р. Ф. Гениатулин. — Новосибирск: Наука, 2009. — 698 с. // Энциклопедия Забайкалья (руск.)
- ↑ а б Река Нерча // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нерча́ // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 300. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Малая энциклопедия Забайкалья: Природное наследие / гл. ред. Р. Ф. Гениатулин. — Новосибирск: Наука, 2009. — 698 с. (руск.)