Ніна Іванаўна Карпачова
Ніна Іванаўна Карпачова | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 жніўня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | адвакат, палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Ніна Іванаўна Карпачова (укр.: Ніна Іванівна Карпачова; нар. 12 жніўня 1957, Чадыр-Лунга, Малдаўская ССР) — украінская юрыстка, упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека (1998—2012), кандыдат юрыдычных навук, дацэнт; член Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі суддзяў Украіны (2003—2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 жніўня 1957 года ў г. Чадыр-Лунга Малдаўскай ССР.
У 26 гадоў стала сакратаром Алушцінскага гаркама Камуністычнай партыі Украіны.
У 1994 годзе абрана народным дэпутатам Украіны як беспартыйная. У 1998 годзе абрана Упаўнаважанай Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека (амбудсмэн). У 2003 годзе пераабрана на гэтую пасаду. З 2003 па 2010 гады была членам Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі суддзяў Украіны.
У 2006—2007 годзе — дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны 5-га склікання ад Партыі рэгіёнаў. У 2007 годзе зноў пераабрана на пасаду амбудсмэна.
У 2008 годзе Ніна Карпачова з украінскага боку забяспечыла ўрэгуляванне складанай міжнароднай сітуацыі з захопам судна Lehmann Timber, бо значная частка экіпажа судна была ўкраінцамі. Пасля вызвалення судна адчула тэхнічныя цяжкасці і было адбуксіравана ў бліжэйшы порт Салала. Украінскія ўлады, па ініцыятыве Карпачовай, вырашылі ўсе пытанні звязаныя з вяртаннем украінскай, расійскай і эстонскай часткі экіпажа судна на Радзіму.
На пасадзе амбудсмэна Карпачова змагла замяніць смяротнае пакаранне вязню Бангкокскай турмы ўкраінкі Вікторыі Мамантавай і вярнуць яе на Радзіму, дамагчыся прызнання судом маці забітага журналіста Георгія Гангадзэ пацярпелым бокам насуперак адмоўнай пазіцыі Генеральнай пракуратуры Украіны, дабіцца ў Канстытуцыйным судзе Украіны прызнання працоўных зберажэнняў грамадзян былога СССР іх уласнасцю, што дазволіла ў далейшым урадам Юліі Цімашэнкі і Мікалая Азарава выплачваць гэтыя працоўныя зберажэнні.
Старшыня праўлення Украінскага Хельсінкскага саюза па правах чалавека Яўген Захараў ацэньваў дзейнасць Ніны Карпачовай на пасадзе амбудсмэна як малаэфектыўную. Па словах пераемніцы Карпачовай, Валерыі Луткоўскай, якая раней займала пасаду ўрадавага ўпаўнаважанага па справах Еўрапейскага суда па правах чалавека, Карпачова ніяк не рэагавала на яе лісты аб рашэннях Еўрапейскага суда і не сачыла за выкананнем гэтых рашэнняў.
У лютым 2019 года ў якасці «прадстаўніка незалежнай міжнароднай праваабарончай супольнасці» была дапушчаная ўладамі Расіі да параненых украінскіх вайскоўцаў, затрыманых падчас Керчанскага інцыдэнту.
У верасні 2021 года Ніна Карпачова была абраная віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інстытута амбудсмена.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- заслужаны юрыст Украіны (1997),
- прэмія імя Яраслава Мудрага (2002, 2007),
- прэмія імя Івана Франко (2003),
- ордэн «За заслугі» ІІІ ступені (2007)[1],
- ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча,
- медаль Дружбы (Куба),
- ганаровы дыплом Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга (2009) — за развіццё міждзяржаўных гуманітарных сувязей,
- ордэн «За заслугі» ІІ ступені (2009).
Зноскі
- Нарадзіліся 12 жніўня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Малдове
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Члены Партыі рэгіёнаў Украіны
- Члены КПСС
- Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Заслужаныя юрысты Украіны
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Функцыянеры УЛКСМ
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны II склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання
- Правазнаўцы Украіны
- Юрысты Украіны
- Жанчыны-палітыкі Украіны
- Нарадзіліся ў Гагаузіі