Перайсці да зместу

Ніна Янсанэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Янсанэ
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ніна Панізнік
Дата нараджэння 21 лістапада 1933
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 2019
Грамадзянства Латвія
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык

Ніна Янсанэ (дзявочае прозвішча — Панізнік) (21 лістапада 1933, вёска Бабышкі, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводства11 верасня 2019) — беларуская перакладчыца.

Нарадзілася 21 лістапада 1933 года у сялянскай сям’і.

Вучылася ў вёсцы Латышы, дзе беларуская школа працавала і ў гады Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння Лявонпальскай сямігодкі ў 1951 выехала да родзічаў у Рыгу. Там паступіла на вучобу ў тэхнікум малочна-мясной прамысловасці. Да выхаду на пенсію працавала на адным з рыжскіх заводаў. Замужам за латышом. З 1998 года — грамадзянка Латвіі.

Жыла ў Юрмале. Там жа, на Яўндубултскіх могілках, пахаваны яе бацькі.

За паўвека жыцця ў Латвіі Ніна Янсанэ дасканала авалодала глыбіннымі пластамі латышскай мовы, што дазволіла ёй перакласці шматлікія складаныя тэксты на беларускую мову.

Ніна Янсанэ выступала не толькі як аўтар падрадковых перакладаў твораў Яна Райніса для серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (1993), але і як перакладчык паасобных твораў райнісаўскай публіцыстыкі.

Пераклала некаторыя латышскіх народныя казкі, прозу Саўлцэрытэ Віесэ, Айі Лацэ і іншых.

Пераклала кнігу Вілбертса Краснайса «Беларусы як адгалінаванне народа латышскага» (Рыга, 1938). З’яўлялася дарадчыцай Мірзды Абалы ў яе рабоце над падрыхтоўкай латышска-беларускага і беларуска-латышскага слоўнікаў.