Оламаўцкая архідыяцэзія
Оламаўцкая архідыяцэзія | |
---|---|
Archidioecesis Olomucensis | |
лацінскі | |
Галоўны горад | Оламаўц |
Краіна |
Чэхія |
Дата заснавання | 1063 год |
Кафедральны сабор | Сабор Святога Вацлава |
Мітраполія | Ecclesiastical province of Olomouc[d] |
Парафій | 419 |
Тытул іерарха | Archbishop of Olomouc[d] |
Іерарх | Ян Граўбнер |
Плошча дыяцэзіі | 10.020 кв. км км² |
Насельніцтва дыяцэзіі | 1.375.000 (2005) чал. |
Колькасць каталікоў | 732.000 |
Доля каталікоў | 53,2 % % |
Афіцыйны сайт | ado.cz |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Оламаўцкая архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Olomucensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай Царквы з цэнтрам у горадзе Оламаўц, Чэхія. У Оламаўцкую архідыяцэзію ўваходзяць Брненская і Остраўска-опаўская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Оламаўцкай архідыяцэзіі з'яўляецца сабор Святога Вацлава. У наш час архібіскупам оламаўцкім з'яўляецца Ян Граўбнер.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У IX—X стст. Оламаўц быў важным цэнтрам Вялікай Маравіі. Пазней ён стаў сталіцай рэгіёна Маравіі. У X стагоддзі тэрыторыя Маравіі ўваходзіла ў склад Рэгенсбургскія дыяцэзіі, пазней яна ўвайшла ў склад Пражскай дыяцэзіі.
Оламаўцкая дыяцэзія была заснавана ў 1063 годзе. У 1182 годзе мараўскі маркграф стаў незалежным і атрымаў права прызначаць біскупаў для Оламаўцкай дыяцэзіі. У 1207 годзе Каталіцкая Царква ў Маравіі атрымала вызваленне ад падаткаў і права самастойна выбіраць біскупа. У XIII стагоддзі біскупы оламаўцкія мелі тытул князя-біскупа і Оламаўцкае біскупства з'яўлялася адным з царкоўных княстваў Свяшчэннай Рымскай імперыі. 30 красавіка 1344 года біскуп оламаўцкі стаў вікарным епіскапам Пражскай архідыяцэзіі.
У 1777 годзе дыяцэзія была павышана да архідыяцэзіі, а 5.12.1777 года оламаўцкая архідыяцэзія аддала частку сваёй тэрыторыі новай Брненскія дыяцэзіі.
Падчас таталітарнага рэжыму архібіскуп Ёсеф Матаха быў інтэрнаваны з 1950 года да сваёй смерці ў 1961 годзе. Новы архібіскуп Оламаўцкай архідыяцэзіі быў прызначаны Ватыканам у 1989 годзе.
30 мая 1996 года Оламаўцкая архідыяцэзія аддала частку сваёй тэрыторыі новай Остраўска-опаўскай дыяцэзіі.
Святыя архідыяцэзіі
[правіць | правіць зыходнік]30 красавіка 1620 года прыхадскі святар Ян Саркандэр быў закатаваны за абарону тайны споведзі. Ён быў беатыфікаваны ў 1859 годзе і кананізаваны ў 1995 годзе.
Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
- Булла Suprema dispositione/ Bullarii romani continuatio, Tomo VI, Parte I, Prato 1843, стр. 429—432 (лац.)
- Pius Bonifacius Gams, Series episcoporum Ecclesiae Catholicae, Leipzig 1931, стр. 297—298 (лац.)
- Konrad Eubel, Hierarchia Catholica Medii Aevi, vol. 1 Архівавана 9 ліпеня 2019., стр. 376; vol. 2 Архівавана 4 кастрычніка 2018., стр. 206; vol. 3 Архівавана 21 сакавіка 2019., стр. 262; vol. 4 Архівавана 4 кастрычніка 2018., стр. 264; vol. 5, p. 296; vol. 6, стр. 317—318 (лац.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ольмюцское архиепископство // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оламаўцкая архідыяцэзія
- Афіцыйны сайт Оламаўцкай архідыяцэзіі (чэшск.)
- Звесткі пра Оламаўцкую архідыяцэзію (англ.)