Перайсці да зместу

Ордэн Жалезнай кароны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн Жалезнай кароны
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Каралеўства Італія
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Аўстрыйская імперыя
Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Тып ордэн
Дата заснавання 1816
Статус не ўручаецца
Апошняе 1918
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Аўстрыйскі ордэн Леапольда
Малодшая Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн Жалезнай кароны — ордэн, створаны Напалеонам I 5 чэрвеня 1805 года як вышэйшы ордэн Італьянскага каралеўства, адменены ў 1814 годзе. Пасля пераходу большай часткі Італьянскага каралеўства пад уладу Аўстрыйскай імперыі ордэн быў адноўлены імператарам аўстрыйскім у 1816 годзе.

Пасля зруйнавальнага паражэння саюзных войскаў пры Аўстэрліцы 2 снежня 1805 года ўплыў Напалеона распаўсюдзілася практычна на ўсю Цэнтральную Еўропу. Ламбардыя стала часткай аўстрыйскай імперыі. Сем гадоў назад па волі французскага дыктатара гэта частка паўночнай Італіі была ператворана ў Цызальпінскую рэспубліку. Аднак тады напалеонаўскія планы былі парушаны рускай арміяй пад камандаваннем Суворава, і Ламбардыя зноў стала часткай Італьянскага каралеўства.

Узяўшы рэванш, Напалеон заснаваў ордэн Жалезнай Кароны Ламбардыі ў трох ступенях: Вялікі Крыж, Камандор і Рыцар.

Жалезнай гэту залатую карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, называлі дзякуючы яе найважнейшай складовай часткі — вузкаму жалезнаму абручу, які паводле падання быў зроблены з цвіка ад крыжа Збавіцеля. Паводле легенды, гэты крыж быў выяўлены імператрыцай Аленай, маці імператара Канстанціна. Жалезная карона захоўвалася ў Ламбардыі ў храме Яна Хрысціцеля ў Монцы, і менавіта ёю каранаваўся Карл Вялікі ў 800 годзе.

Ордэнам узнагароджвалі за заслугі ў ваенны і мірны час. Сярод першых узнагароджаных былі эрцгерцаг, спадчынны прынц Фердынанд і вышэйшыя саноўнікі Ламбардыі. Пасля ссылкі Напалеона Ламбардыя была вернутая Аўстрыі і па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года ўвайшла ў склад Ламбарда-Венецыянскага каралеўства. У студзені 1816 года імператар Франц I аднавіў ордэн Жалезнай Кароны. Дваране захоўвалі права на нашэнне ордэна, узнагароджаныя ніжэйшых саслоўяў абавязаны былі насіць замест яго медаль «Pro Virtute Militari». Наноў заснаваны ордэн меў тры ступені і стаў найбольш часта ўручаным ордэнам імперыі. Паводле статуту, колькасць кавалераў ордэна не павінна была перавышаць 100 чалавек: 20 кавалераў I ступені, 30 кавалераў II ступені і 50 — III ступені. Аднак гэта палажэнне было адменена, і да 1856 года колькасць узнагароджаных наблізілася да 2000. У канцы Першай сусветнай вайны ордэн ператварыўся ў падабенства афіцэрскага медалю за адвагу.

Знакі III ступені трэба было вяртаць пасля смерці ўзнагароджанага. Аднак пасля 18 ліпеня 1884 года іх было дазволена захоўваць у спадчыннікаў. Знакі вышэйшых ступеняў павінны былі вяртацца заўсёды.

Уручэнне ордэна спынілася пасля 1918 года.

Ордэн меў 3 ступені. Сімвалы ордэна I ступені: ордэнскі ланцуг, знак ордэна, нагрудная зорка і стужка-перавязь.

Сімвалы ордэна — жалезная карона, на якой змешчаны двухгаловы аўстрыйскі арол, у сваю чаргу ўвянчаны каронай. У яго лапах — меч і дзяржава, на грудзі — цёмна-сіні фініфцевай шчыт з вензелем «F», на адваротным баку знака — аналагічны шчыт з датай «1815».

Нагрудная зорка ордэна васьміканцовая, у яе цэнтры круглы залаты медальён з аблямоўкай блакітнай фініфці. У медальёне выява жалезнай кароны, на аблямоўцы дэвіз ордэна: AVITA ET AUCTA («Атрымае ў спадчыну і павялічыць»).

Стужка жоўтая, з вузкімі цёмна-сінімі палосамі (у напалеонаўскую эпоху — аранжавая з зялёнымі палоскамі па краях).

Вышэйшыя ступені ордэна спачатку рабіліся з золата, ніжэйшая — са срэбра. Пазней высакародны метал замянілі пазалочаным срэбрам, а яшчэ пазней — пазалочанай бронзай. Знакі II і III ступені адрозніваюцца меншымі памерамі і асаблівасцямі нашэння.

Ступені
Кавалер III класа Кавалер II класа Кавалер I класа