Ламбарда-Венецыянскае каралеўства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ламбарда-Венецыянскае каралеўства
Regno Lombardo-Veneto
Lombardo-Venezianisches Konigreich

Уладанне Аўстрыйскай імперыі
Flag of the Napoleonic Kingdom of Italy.svg
1815 — 1866


Flag of Italy (1861-1946) crowned.svg
Flag of Kingdom of Lombardy-Venetia.svg


Сцяг
Ita-lombven.png
Сталіца Мілан
Мова(ы) італьянская
Грашовая адзінка Ламбарда-венецыянская ліра (1815—1862)
Аўстрыйскі гульдэн (1862—1866)
Форма кіравання манархія
Дынастыя Габсбургі
Гісторыя
 -  1815 Венскі кангрэс
 -  1848 Рэвалюцыя
 - 10 лістапада 1859 Ламбардыя адыходзіць
  да П'емонта
 - 12 кастрычніка 1866 Венецыя адыходзіць да
  Італіі

Ламбарда-Венецыянскае каралеўства (ням.: Lombardo-Venezianisches Konigreich) — каралеўства ў Паўночнай Італіі, уладанне Аўстрыйскай імперыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана ў 1815 годзе па рашэнні Венскага кангрэса 18141815 гадоў з паўночна-італьянскіх абласцей Ламбардыя і Венецыя, і склала адну з каронных земляў Аўстрыйскай імперыі. Кіравалася віцэ-каралём як аўстрыйскае ўладанне. У 1859 годзе Аўстрыя пазбавілася Ламбардыі, у 1866 годзе — Венецыі; абедзве вобласці ўвайшлі ў Італьянскае каралеўства.

Усякае нацыянальнае імкненне да палітычнай незалежнасці душылася з дапамогай паліцыі, цэнзуры і сістэмы шпіёнства. Абапіраючыся на Ламбарда-Венецыянскае каралеўства, аўстрыйскі ўрад спрабаваў панаваць над усёй Італіяй. Яго дэспатызм выклікаў крайнюю нянавісць ва ўсёй Італіі, у выніку яго мэта — «здушыць якабінскія імкненні італьянцаў і гэтым забяспечыць спакой Італіі» (словы Метэрніха) — не была дасягнута; насупраць, нянавісць да замежнага заваёўніка дала новы імпульс аб'яднальным памкненням. Уся гісторыя Ламбарда-Венецыянскага каралеўства ўяўляе сабой гісторыю змоў, тайных таварыстваў і абурэнняў, якія завяршыліся рэвалюцыяй 1848 года.

У 1859 годзе Ламбардыя (акрамя Мантуі і Песк'еры) была саступлена Сардзініі, а за Аўстрыяй засталася толькі Венецыянская вобласць.

У 1860 годзе пры ўвядзенні прадстаўнічай сістэмы ў Аўстрыі на Венецыю яна не была распаўсюджана.

У 1866 годзе ўся Венецыянская вобласць, з акругамі Ламбардыі, якія яшчэ заставаліся пад аўстрыйскім валадарствам, была саступлена Італіі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Адзіным каралём, якія каранаваўся як кароль Ламбарда-Венецыянскага каралеўства, быў імператар Фердынанд I.

Аўстрыйскія віцэ-каралі Ламбарда-Венецыянскага каралеўства[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]