Ота Шык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Шык
чэшск.: Ota Šik
Дата нараджэння 11 верасня 1919(1919-09-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 2004(2004-08-22)[3][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта, мастак, палітык, настаўнік
Месца працы
Дзеці Miroslav Sik[d] і Jiří Polák[d]

Ота Шык (чэшск.: Ota Šik; 11 верасня 1919, Пльзень — 22 жніўня 2004, Санкт-Гален) — чэхаславацкі эканаміст і палітык. Распрацаваў план рэформаў эканомікі ЧССР, спынены задушэннем Пражскай вясны.

Біяграфічны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся на электраманцёра[10]. У 1940 годзе ўступіў у нелегальную камуністычную партыю Чэхаславакіі (КПЧ). У 1941 годзе трапіў у канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен, дзе прабыў да канца вайны.

У 1957 годзе стаў прафесарам эканомікі Вышэйшай палітычнай школы ЦК КПЧ[10]. У 1963 годзе Антанін Новатны асабіства даручыў Шыку падрыхтаваць эканамічную рэформу[10]. Прапанаваў праграму рэформаў, заснаваную на спалучэнні планавай эканомікі з рынкавымі механізмамі. Праграма была прынята на пасяджэнні ЦК КПЧ у студзені 1965 года[10]. Рэформа Шыка раэлізоўвалася з 1967 да канца 1968[11]. У 1969 годзе[10], пасля савецкага ўварвання ў жніўні, Ота Шык адным з першых з’ехаў з краіны[11].

З 1970 г. працаваў выкладчыкам у Базелі і Манчэстэры, а потым прафесарам эканомікі ва Універсітэце эканомікі і сацыяльных навук у Санкт-Галене[10].

У лістападзе 1989 года атрымаў магчымасць вяртання на Радзіму, прынамсі ў сферы працы. Ён стаў членам рады кансультантаў тагачаснага прэзідэнта Вацлава Гаўла. На гэтай пасадзе адпрацаваў тры гады[12].

Мастак[правіць | правіць зыходнік]

Захапляўся жывапісам, якому пачаў вучыцца яшчэ ў 1933 годзе. У 1994 і 1999 гадах былі зладжаныя дзве рэтраспектыўныя выставы ягоных твораў у Празе[12].

Зноскі

  1. а б Ota Sik // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ota Šik // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Ota Sik // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. BillionGraves — 2011.
  5. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  6. а б Evidence zájmových osob StB
  7. Czech National Authority Database Праверана 14 красавіка 2021.
  8. regional database of the Pilsen City Library Праверана 20 красавіка 2024.
  9. Sik, Ota // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  10. а б в г д е Ivana Chmel Denčevová. Příběh Oty Šika. Jak se vyučený elektromontér stal ekonomickým reformátorem pražského jara(чэшск.) // Český rozhlas. — 26. srpen 2019.
  11. а б Milan Urban. Ota Šik: Reformátor s vizí humánní společnosti // The Business Soirée. — 13. 11. 2019.
  12. а б Vilém Faltýnek. Zemřel politik, ekonomický reformátor a malíř Ota Šik(чэшск.) // Radio Prague International. — 25.8.2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]