Перайсці да зместу

Павел Леанідавіч Паканечны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Леанідавіч Паканечны
Нараджэнне 28 чэрвеня 1971(1971-06-28) (53 гады)
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» III ступені

Павел Леанідавіч Паканечны (нар. 28 чэрвеня 1971, в. Ашмянцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі спецыяліст па надзвычайных сітуацыях, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

Праходзіў службу пажарным, камандзірам аддзялення, начальнікам каравала, намеснікам начальніка часці, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь».

Выбіраўся дэпутатам Ваўкавыскага раённага Савета Дэпутатаў дваццаць сёмага і дваццаць восьмага склікання, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені[1].

Зноскі