Павел Іванавіч Папоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Іванавіч Папоў
Сцяг Міністр бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР
1966 — 1978
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік Ала Грыб

Нараджэнне 10 (23) лютага 1916
Смерць невядома
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Па́вел Іва́навіч Папоў (10 (23) лютага 1916, Петраград — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Член КПСС (1940). Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1949).

З 1937 года ў Чырвонай Арміі. З 1939 года сакратар Бельскага, першы сакратар Цехановецкага райкамаў камсамола Беластоцкай вобласці. З 1941 года ў войсках НКУС. З сакавіка 1944 года сакратар Беластоцкага падпольнага абкама ЛКСМБ. З 1944 года першы сакратар Гродзенскага абкама камсамола. З 1949 года загадчык аддзела, першы сакратар Гродзенскага гаркама, з 1959 года сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1963 года начальнік Галоўнага ўпраўлення бытавога абслугоўвання і мясцовай прамысловасці пры СМ БССР (у 1965—1966 Галоўнае ўпраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва). З 1966 да 1978 года міністр бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5, 7—8 скліканняў. На XXII і XXVII з’ездах абіраўся членам Рэвізійнай камісіі КПБ, на XXVI з’ездзе — членам ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 3 іншымі ордэнамі, медалямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]