XXII з’езд КПБ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дваццать другі з'езд Камуністычнай партыі Беларусі. Адбыўся 2427 студзеня 1956 г. у Мінску. Прысутнічала 809 дэлегатаў з рашаючым і 76 з дарадчым голасам ад 145 069 членаў і кандыдатаў у члены партыі.

Парадак дня[правіць | правіць зыходнік]

  • Справаздача ЦК КПБ (М. С. Патолічаў);
  • справаздача Рэвізійнай камісіі КПБ (В. Я. Сядых)
  • абмеркаванне праекта ЦК КПСС «Дырэктывы XX з'езда КПСС па шостаму пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1956 — 1960 гады» (К. Т. Мазураў);
  • выбары ЦК КПБ;
  • выбары Рэвізійнай камісіі КПБ;
  • выбары дэлегатаў на XX з'езд КПСС.

Праца з'езда[правіць | правіць зыходнік]

3'езд адзначыў поспехі ў выкананні 5-га пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР, ухваліў праект ЦК КПСС «Дырэктывы XX з'езда КПСС па шостаму пяцігадоваму плану развіцця народкай гаспадаркі СССР на 1956 — 1960 гады» і абавязаў ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР на аснове дырэктыў ЦК КПСС распрацаваць 6-ы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР.

Вынікі з'езда[правіць | правіць зыходнік]

Выбраў ЦК КПБ у складзе 127 членаў і 76 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію КПБ з 37 членаў, дэлегатаў на XX з'езд КПСС.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Двадцать другі з'езд КПБ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 218. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Патолічаў, Н. С. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камiтэта Кампартыi Беларусi XXII з'езду КПБ / Н.С.Патолічаў. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1956. — 79, [2] c.