Перайсці да зместу

Павел Уладзіміравіч Злобін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Злобін)
Павел Уладзіміравіч Злобін
Дата нараджэння 30 лістапада 1882(1882-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1930
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык
Жонка Лідзія Мікалаеўна Даброва-Ядрынцава[d]
Дзеці Сцяпан Паўлавіч Злобін

Павел Уладзіміравіч Злобін (30 лістапада 1882, Разань — пасля 1923) — расійскі і беларускі палітычны дзеяч. Камісар Народнага сакратарыята БНР па вялікарускіх справах (1918).

Бацька рускага пісьменніка Сцяпана Злобіна.

Нарадзіўся 30 лістапада 1882 года ў Разані.

У 1903 годзе стаў членам Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўзначальваў арганізацыю расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску, вёў работу па афармленні антыбальшавіцкага блока на Беларусі.

На ІІ з’ездзе армій Заходняга фронту ў Мінску выступіў прыхільнікам Устаноўчага сходу і свабоды друку. 21 лютага 1918 года быў абраны ў Народны сакратарыят Беларусі камісарам па вялікарускіх справах. Выступаў супраць стварэння беларускай незалежнай дзяржавы, за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі, лічыў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі часовай беларускай уладай.

З 1918 года жыў у Маскве. У 1919—1920 гадах працаваў рэдактарам часопіса «Социалист-революционер». Паводле даручэння ЦК Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў праводзіў арганізацыйную работу ў Маскве.

Тройчы прыцягваўся да судовай адказнасці органамі савецкай улады. Летам 1922 года абвінавачаны па працэсе над Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Па выніках працэсу 7 жніўня 1922 года прыгавораны да двух гадоў турэмнага зняволення са строгай ізаляцыяй са сканчэннем тэрміну зняволення 24 лютага 1923 года. У час знаходжання ў турме ў Злобіна абвастрыліся сухоты, у лютага 1923 года змешчаны ў бальніцу ДПУ.

25 мая 1923 года высланы ва Уфу на 2 гады са сканчэннем тэрміну ссылкі 23 мая 1925 года. Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітаваны 15 мая 2001 года Генеральнай пракуратурай Расійскай Федэрацыі ў сувязі з адсутнасцю ў справе доказаў антысавецкай дзейнасці.