Павел Міхайлавіч Траццякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Міхайлавіч Траццякоў
руск.: Третьяков, Павел Михайлович
Партрэт Траццякова пэндзля Ільі Рэпіна
Род дзейнасці прадпрымальнік, мецэнат, калекцыянер, калекцыянер мастацтва
Дата нараджэння 15 (27) снежня 1832
Месца нараджэння
Дата смерці 4 (16) снежня 1898 (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Жонка Вера Мікалаеўна Мамантава
Дзеці Alexandra Pavlovna Botkina[d], Vera Pavlovna Ziloti[d], Lyubov Pavlovna Gritsenko[d], Maria Pavlovna Botkina[d] і Ivan Pavlovich Tretyakov[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Міхайлавіч Траццякоў (15 [27] снежня 1832, Масква — 4 [16] снежня 1898, Масква) — расійскі прадпрымальнік, мецэнат, збіральнік твораў рускага выяўленчага мастацтва, заснавальнік Траццякоўскай галерэі.

У 1850-х гадах Павел Траццякоў пачаў збіраць калекцыю рускага мастацтва, якую практычна з самага пачатку планаваў перадаць гораду. Адны з першых карцін, якія ён набыў у 1856 годзе, былі працы «Спакуса» Н. Г. Шыльдэра і «Сутычка з фінляндскімі кантрабандыстамі» (1853) В. Г. Худзякова. Затым калекцыя папоўнілася карцінамі І. П. Трутнева, А. К. Саўрасава, К. А. Трутоўскага, Ф. А. Бруні, Л. Ф. Лагарыа і іншых майстроў.

У 1860-я гады Траццякоў набыў карціны «Прывал арыштантаў» В. І. Якобі, «Апошняя вясна» М. П. Клота, «Бабуліны сны» В. М. Максімава і іншыя. Высока цаніў Павел Міхайлавіч творчасць В. Г. Пярова, якому пісаў у кастрычніку 1860: «Беражыце сябе для службы мастацтву і для Вашых сяброў». У 1860-я гады былі набыты такія працы Пярова, як «Сельскі хросны ход на Вялікдзень», «Тройка» і «Дылетант», у далейшым Траццякоў працягвае набываць карціны Пярова, заказвае яму партрэты, актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі пасмяротнай выставы твораў мастака.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).