Паветраны вінт
Выгляд
Паветраны вінт, прапелер — лопасцевы рухач, які пры вярчэнні вінтавой паверхняй лопасцей стварае цягу за кошт адкідвання паветра назад.
Выкарыстоўваюцца на лятальных апаратах (самалётах, верталётах, дырыжаблях), аэрасанях, глісерах, апаратах на паветранай падушцы і інш.
Бываюць 2-, 3- і 4-лопасцевыя; рэверсіўныя (могуць зменьваць цягу на процілеглую) і флюгерныя (з магчымасцю ўстаноўкі лопасцей па патоку пры адказе рухавіка для папярэджання самавярчэння і росту аэрадынамічнага супраціўлення). Вінт верталёта стварае пераважна падымальную сілу і называецца нясучым.
Ідэю паветранага вінта прапанаваў у 1475 годзе Леанарда да Вінчы. Віхравую тэорыю яго распрацаваў у 1912—1918 гадах М. Я. Жукоўскі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Паветраны вінт на Вікісховішчы |
- Паветраны вінт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).