Перайсці да зместу

Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу E

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падводныя лодкі тыпу E
HMS E1
HMS E1
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга Вялікабрытанія
Аўстралія
Усяго завершана 58
Асноўныя характарыстыкі
Тып карабля тарпедная ПЛ
Абазначэнні праекту тып С
Хуткасць (надводная) група-1: 15 вузлоў (28 км/г)
група-2: 15,25 вузлоў (28,24 км/г)
група-3: 15 вузлоў (28 км/г)
Хуткасць (падводная) група-1: 9,5 вузлоў (17,6 км/г)
група-2: 10,25 вузлоў (18,98 км/г)
група-3: 10 вузлоў (18 км/г)
Экіпаж 30
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае група-1: 665 т
група-2: 667 т
група-3: 662 т
Водазмяшчэнне падводнае група-1: 796 т
група-2: 807 т
група-3: 807 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) група-1: 54 м
група-2, 3: 55 м
Шырыня корпуса найб. 4,59 м
Сілавая ўстаноўка
група-1: 2 × Vickers дызельныя рухавікі (800 кВт) 2 × электрарухавікі (600 кВт)
група-2, 3: 2 × Vickers дызельныя рухавікі (800 кВт) 2 × электрарухавікі (840 кВт)
Узбраенне
Артылерыя група-2: 1 палубная гармата 76,2 QF  (англ.)
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
група-1: 4 ТА 450 мм
група-2, 3: 5 ТА 450 мм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы British E class submarines

Падводныя лодкі тыпу Е — серыя з 58 падводных лодак Каралеўскага флоту. Усе пяцьдзясят восем лодак пабудаваныя ў 19121916 і прымалі ўдзел у Першай сусветнай вайне. Пасля вайны астатнія лодкі былі зняты з узбраення ў 1922 годзе.

Па асаблівасцях канструкцыі лодкі тыпу Е падзяляюцца на тры групы: «група 1» (Е1 — Е8, АЕ1, АЕ2), «група 2» (Е9 — Е20), «група 3» (Е21 — Е56). Уся першая група і частка другой групы тыпу Ё былі завершаны да пачатку Першай сусветнай вайны. Лодкі групы 1 каштавалі 101 900 фунтаў за корпус. Па меры ўдасканалення тэхналогіі падводных лодак клас E прайшоў некалькі мадыфікацый канструкцыі. Лодкі групы 2 каштавалі 105 700 фунтаў за корпус. Лодкі групы 3, апошняя група, уключылі ўсе паляпшэнні.

Галоўным чынам тып Е служыў у Паўночным моры і Прыбалтыцы. Апроч таго, некаторыя з падводных лодак дзейнічалі супраць Турцыі.

Мадэль тып Е
Цэнтральны пост HMS Е34
  • Paul E. Fontenoy: Submarines: An Illustrated History of Their Impact (Weapons and Warfare). ABC-CLIO, marzec 2007. ISBN 1-8510-9563-2. 
  • Robert Hutchison: Submarines: War Beneath The Waves. From 1776 to the Present Day. Harper Collins, 2001. ISBN 0-00-710558-4.