Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу А

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падводныя лодкі тыпу A
Мадэль HMS A13
Мадэль HMS A13
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга
Усяго завершана 13
Асноўныя характарыстыкі
Тып карабля тарпедная ПЛ
Абазначэнні праекту тып А
Хуткасць (надводная) 11,5 вузлоў (21,3 км/г)
Хуткасць (падводная) 6 вузлоў (11 км/г)
Экіпаж 2 афіцэры, 9 матросаў
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 190 т
Водазмяшчэнне падводнае 207 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 32,02 м
Шырыня корпуса найб. 3,88 м
Вышыня 3,25 м
Сілавая ўстаноўка

1 × Wolseley 16-цыліндравы бензінавы рухавік з 600 к. с. (450 кВт)

1 × электрарухавік з 150 к. с. (110 кВт)
Узбраенне
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
2 насавыя ТА 460 мм, 4 тарпеды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы A class submarines (1903)

Падво́дныя ло́дкі ты́пу А — серыя з 13 падводных лодак Вялікабрытаніі. Пабудаваныя ў 19021905 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас.

HMS А1 была затоплена пры сутыкненні 18 сакавіка 1904 года, але была паднята і вярнулася ў строй. A7 была страчана ў заліве Уітсанд (Корнуал) у 1914 годзе. А13 была выведзена са строю ў 1914 годзе з-за ненадзейнасці рухавіка.

Астатнія выкарыстоўваліся падчас Першай сусветнай вайны для абароны партоў: A2, A4, A5 і A6 у Портсмуце, A8 і A9 у Дэванпорце, A10, A11 і A12 у Ардросане. Усе лодкі паспяхова перажылі вайну і былі прададзены на металалом у 19191920 гадах.

Падводныя лодкі тыпу А ў порце

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gardiner, Robert; Gray, Randal (1985). Conway's All The World's Fighting Ships 1906–1921. London: Conway Maritime Press. ISBN 0-85177-245-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]