Палац Агінскіх (Гродна)
Палац | |
Палац Агінскіх | |
---|---|
53°40′35″ пн. ш. 23°49′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Караль Шыльдхаўз |
Заснавальнік | Міхал Казімір Агінскі |
Дата заснавання | 1790 |
Стан | страчаны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Агінскіх, Гродна — страчаны будынак у Гродне, які знаходзіўся на вуліцы Дзям'янаўскай і належаў князям Агінскім. Быў знішчаны ў гады Другой сусветнай вайны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У самым канцы XVIII стагоддзя архітэктар Караль Шыльдхаўз пабудаваў для князёў Агінскіх палац у Гродне на вуліцы Дзям'янаўскай[1][2].
У гады Другой сусветнай вайны палац быў цалкам разбураны.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Паводле інвентара 1803 года, палац быў «на высокім падмурку, драўляны», г. зн. першы паверх быў мураваны, а другі — драўляны[4]. У першым паверсе знаходзіліся каморы і парадная лесвіца. На другім паверсе былі залы, жілыя пакоі і кухні[4].
На захаваных фотаздымках пачатку ХХ стагоддзя відаць, што палац каменны. Гэта быў будынак у стылі класіцызму, двухпавярховы, прамавугольны ў плане, з рызалітамі ў цэнтры галоўнага і дваровага фасадаў і алькежамі па кутах. Рызаліт на галоўным фасадзе завяршаўся атыкам, галоўный ўваход быў аформляны стылізаваным порцікам. Асноўны аб’ём будынка быў накрыты высокім чатырохсхільным чарапічным дахам[4][5]. Галоўны фасад палаца выходзіў на Сянны рынак. Сёння гэта сквер за гасцініцай «Нёман».
Зноскі
- ↑ Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ — пачатак ХХІ ст. Архівавана 26 лютага 2020.
- ↑ Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270.
- ↑ РДГА, ф. 1488, воп. 168, воп. 1, спр. 949
- ↑ а б в Виртуальная экскурсия по Гродно: улица Свердлова Архівавана 20 жніўня 2015. (руск.)
- ↑ Гродзенскій дом Агінскага // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1985. — Т. 2. — С. 188. — 702 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Квитницкая Е. Д. Особенности жилых домов периода классицизма в Белоруссии // Национальное своеобразие зодчества народов СССР. - М., 1979