Караль Шыльдгаўз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Караль Шыльдхаўз)
Караль Шыльдгаўз
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Вільня, Пінск, Гродна
Найважнейшыя пабудовы Палац Бутрымовічаў, Рапнінская капліца  (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль (Карл) Шыльдгаўз (Karl de Schildhaus) — беларускі архітэктар канца XVIII — пачатку XIX ст. Віленскі губернскі архітэктар у 1803—1808 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з Германіі. У пачатку XIX ст. губернскі архітэктар (18031808) і выкладчык універсітэта ў Вільні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Палац Бутрымовічаў

У 17841790 гадах у Пінску на высокім левым беразе ракі Піна пабудаваў палац[1] для пінскага старосты Мацея Бутрымовіча[2].

У 1790 годзе пабудаваў для князёў Агінскіх палац у Гродне[1] на вуліцы Дзям’янаўскай (не захаваўся)[3][4]. Паводле інвентара 1803 года, палац быў «на высокім падмурку, драўляны», г. зн. першы паверх быў мураваны, а другі — драўляны[5].

Выканаў праекты перабудовы парафіяльнага касцёла (каля 1790, не здзейснены) і будаўніцтва казначэйства (1800) у Гродне[1].

Захаваўся праект жылога дома пры Новым замку ў Гродне канца XVIII — пачатка XIX стагоддзяў[6][7].

Рапнінская капліца[правіць | правіць зыходнік]

Рапнінская капліца  (руск.) на ілюстрацыі М. Янушкевіча  (літ.)

У 1797 годзе стаў аўтарам ці сааўтарам мураванай капліцы ў прадмесці Вільні Закрэт (Zakret, па-літоўску Вінгіс, якая паслужыла пахавальняй жонкі першага віленскага генерал-губернатара генерал-фельдмаршала князя М. В. Рапніна  (руск.) князёўны Наталлі Аляксандраўны Рапніной (народжанай Куракінай; 17371796). У 1809 капліца была рэстаўрыравана па яго ж праекце: былі абноўленыя надпісы і барэльефы і збудаваная агароджа вышынёй у паўтара метра.

Зноскі

  1. а б в Шыльдгаўз Караль // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 348. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  3. Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ — пачатак ХХІ ст. Архівавана 26 лютага 2020.
  4. Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270.
  5. Виртуальная экскурсия по Гродно: улица Свердлова Архівавана 20 жніўня 2015. (руск.)
  6. Чантурия, Ю. В. Классицистическая реконструкция городов Витебской и Могилевской губерний // Белорусское градостроительное искусство: средневековое наследие, ренессанс, барокко, классицизм в системе европейского зодчества. — Мн: Беларуская навука,, 2017. — С. 321. — 503 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-08-2145-4.
  7. РДВГА  (руск.), ф. 1488, воп. 1. спр. 934, л. 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]