Обрынская сядзіба
Палацава-паркавы ансамбль | |
Палацава-паркавы ансамбль у Обрыне | |
---|---|
| |
53°32′57,25″ пн. ш. 26°19′58,11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Пасёлак | Першамайскі |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1837 |
Будынкі | |
амбар-лядоўня • афіцына • капліца-пахавальня • стайня • арачны мост • сыравальня • гаспадарчая пабудова • парк | |
Обрынская сядзіба — сядзіба ў Обрыне (цяпер пасёлак Першамайскі) Карэліцкага раёна, якая існавала ў XIX — першай палове XX стагоддзя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1837 годзе на беразе р. Обрынка. Належаў роду Обрынскіх, потым — Кашчыцаў.
У палацы была вядомая калекцыя фарфору, творы выяўленчага мастацтва, архіў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Меў рысы позняга класіцызму і несапраўднай готыкі. Складаўся з трохпавярховых мураваных будынкаў — асноўнага аб'ёму і двух флігеляў, злучаных крытымі пераходамі і завершаных складанымі ламанымі дахамі. Цэнтральны рызаліт асноўнага аб'ёму, вылучаны на галоўным фасадзе аркаднымі лоджыямі, завяршаўся мезанінам у выглядзе атыка з трохвугольным франтонам. Сцены расчлянёныя прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі прафіляванымі ліштвамі і завершанымі франтончыкамі. Адзін флігель меў у завяршэнні вежачку з шатровым пакрыццём, другі — разнастайны псеўдагатычны дэкор (парэбрыкі, аркатура, разеткі, абрамленні ў выглядзе спічастых арак і какошнікаў, круглыя вокны-люнеты і інш.).
Апроч палацу, у маёнтку меліся млыны, рэзідэнцыя з муру, фруктовыя сады.
-
Свіран
-
Стайня
-
Сыраварня
-
Капліца-пахавальня
-
Руіны афіцыны
-
Арачны мост і ўмацаванні тэрасы
-
Помнік паўстанцам Касцюшкі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Обрынская сядзіба на сайце Radzima.org
- Обрынская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)