Перайсці да зместу

Палацца Строцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палацца Строцы
італ.: Palazzo Strozzi
43°46′17″ пн. ш. 11°15′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Архітэктар магчыма Бенедэта Маяна[d][3][4]
Сайт palazzostrozzi.org/… (англ.)
palazzostrozzi.org (італ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палацца Строцы (італ.: Palazzo Strozzi) — фларэнційскі палац (палацца) эпохі Рэнесансу. Будынак быў пабудавана па заказе Філіпа Строцы меркавана па праекце Джуліяна да Сангала ў 14891539 гг. Па сваёй форме адносіцца да фларэнційскіх гарадскіх палацаў ранняга Адраджэння.

Філіпа Строцы прызначыў тэрмін пачатку будаўніцтва палацца на 6 жніўня 1492 г. у строгай адпаведнасці з астралагічным прагнозам. За ўзор архітэктар сямейства Строцы Бенедэта да Маяна ўзяў палац Медычы, вядомы цяпер як Палацца Медычы-Рыкардзі, аўтарам якога быў Мікелоца.

Будынак абліцаваны выпуклымі каменнымі блокамі, якія пакідаюць вельмі гарманічнае ўражанне. Яго ўзмацняе выступалы карніз дойліда Кронака.

Філіпа Строцы памёр, не дачакаўшыся заканчэння будаўніцтва свайго палацца, а яго сын П’еро выехаў з Фларэнцыі ў Францыю, да двара сваёй стрыечнай сястры, Кацярыны Медычы.

Зноскі

  • Alexander Markschies: Gebaute Pracht. Der Palazzo Strozzi in Florenz (1489—1534), Freiburg im Breisgau 2000