Кацярына Медычы
Кацярына Медычы Catherine de Medicis | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
31 сакавіка 1547 — 10 ліпеня 1559 + рэгенцтва | ||
Каранацыя | 10 чэрвеня 1549 | |
Папярэднік | Элеанора Аўстрыйская | |
Пераемнік | Марыя Сцюарт | |
Дзейнасць | рэгент | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 13 красавіка 1519[1] | |
Смерць | 5 студзеня 1589[3][1][…] (69 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Медычы | |
Бацька | Ларэнца II Медычы | |
Маці | Мадлен дэ ла Тур-д'Авернь[d] | |
Муж | Генрых II Валуа | |
Дзеці | Францыск II, Елізавета Валуа, Клод Валуа, Людовік Французскі, Карл IX Валуа, Генрых III Валуа, Маргарыта дэ Валуа, Франсуа[d], Вікторыя дэ Валуа і Жанна дэ Валуа | |
Аўтограф | ![]() | |
Узнагароды | ||
Кацярына Медычы[5] (фр.: Catherine de Médicis) або Кацярына Марыя Рамола ды Ларэнца дэ Медычы (італ.: Caterina Maria Romola di Lorenzo de' Medici) (13 красавіка 1519, Фларэнцыя - 5 студзеня 1589, Блуа) — каралева і рэгентка Францыі, жонка Генрыха II, караля Францыі з Ангулемскай лініі дынастыі Валуа. Была маці траіх сыноў, якія займалі французскі прастол на працягу яе жыцця, і мела вялікі ўплыў на палітычнае жыццё Францыі. Некаторы час кіравала краінай у якасці рэгенткі.
У 1533 годзе, ва ўзросце чатырнаццаці гадоў, Кацярына выйшла замуж за прынца Генрыха дэ Валуа, другога сына караля Францыска I і каралевы Клод. Пад афранцужанай версіяй імя, Catherine de Médicis, была каралевай з 1547 да 1559 год. На працягу свайго кіравання Генрых адхіляў Кацярыну ад удзелу ў дзяржаўных справах, замяняючы яе сваёй палюбоўніцай Дыянай дэ Пуацье, якая мела вялікі уплыў на яго. Смерць Генрыха вывела Кацярыну на палітычную арэну ў якасці маці пятнаццацігадовага караля Францыска II. Калі ў 1560 годзе ён памёр, Кацярына стала рэгенткай пры дзесяцігадовым сыне Карле IX, атрымаўшы значны ўплыў. Пасля таго як у 1574 годзе Карл памёр, Кацярына захавала свой уплыў у гады валадарання свайго трэцяга сына, Генрыха III. Ён стаў абыходзіцца без яе саветаў толькі ў апошнія месяцы яе жыцця.
Сыны Кацярыны валадарылі ў эпоху амаль бесперапынных грамадзянскай і рэлігійнай войнаў у Францыі. Перад манархіяй стаялі складаныя задачы. Спачатку Кацярына пайшла на саступкі паўсталым пратэстантам, якія ўвайшлі ў гісторыю пад імем гугенотаў, аднак затым стала праводзіць вельмі жорсткую палітыку ў дачыненні да іх. Пазней яна была абвінавачана ў празмерных ганеннях, якія праводзіліся пры кіраванні яе сыноў, у прыватнасці прынята лічыць, што Варфаламееўская ноч 24 жніўня 1572 года, падчас якой тысячы гугенотаў былі забіты ў Парыжы і па ўсёй Францыі, была справакавана Кацярынай Медычы.
Некаторыя гісторыкі разглядаюць палітыку Кацярыны як адчайныя меры, каб захаваць манархію Валуа на прастоле любым коштам, а яе апекаванне над мастацтвам як спробу праславіць манархію, прэстыж якой быў у глыбокім заняпадзе. Без Кацярыны малаверагодна, што яе сыны засталіся б ва ўладзе. Гады іх кіравання былі названы «эпохай Кацярыны Медычы». Паводле слоў аднаго з яе біёграфаў, Марка Стрэйджа, Кацярына была самай магутнай жанчынай у Еўропе XVI стагоддзя.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Catherine de' Medici // Catholic Encyclopedia — D. Appleton & Company, 1913.
- ↑ Екатерина Медичи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Catherine de' Medici // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 5. — P. 528–529.
- ↑ Katharina von Medici // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Кацярына Медычы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.254.