Пандэміі чумы
У гісторыі вядомы тры каласальныя пандэміі чумы. Як толькі чума — хвароба, першапачаткова ўласцівая пустынным і стэпавым грызунам, знайшла дарогу да людзей — яна пачала лютаваць з жорсткасцю, якой яшчэ не ведала гісторыя чалавецтва[1]. Сапраўды, калі пры эпідэміях натуральнай воспы, халеры, сыпнога тыфа, іспанскага грыпу — гінула, за рэдкімі выключэннямі, не больш за 30 % тых, хто захварэў, то захворванне чумой азначала верную смерць. Хворы немінуча паміраў праз некалькі дзён, таму жах эпідэмій чумы пераўзыходзіў жах усіх войнаў.
Першая пандэмія
[правіць | правіць зыходнік]Першая — «Юстыніянава чума», пачалася ў Егіпце, спусташыла амаль усе краіны Міжземнамор’я і трымалася каля 60 гадоў. У разгар эпідэміі ў 542 годзе толькі ў Канстанцінопалі штодня паміралі тысячы чалавек. Усяго загінула каля 100 мільёнаў чалавек, Візантыя страціла прыкладна палову насельніцтва[1].
Другая пандэмія
[правіць | правіць зыходнік]Другая пандэмія — «Чорная смерць» — зарадзілася ў Азіі і ў 1346—1348 гадах лютавала ў Еўропе, дзе яе ахвярамі сталі 25 мільёнаў людзей.
У больш шырокім сэнсе другая пандэмія «наклала свой злавесны адбітак на ўсё еўрапейскае сярэднявечча»[1]. Гісторыкі вылучаюць наступныя пікі актыўнасці чумы, паміж якімі часам змянялася па некалькі пакаленняў людзей, якія чумы не ведалі:
- 1050—1200 гады — папярэднія эпідэміі ў Азіі; эпідэміі чумы адзначаліся у Індыі, Сярэдняй Азіі і Кітаі, але чума пранікла таксама ў Сірыю і Егіпет[1]
- 1346—1382 гады («Чорная смерць»)
- 1545—1683 гады
- 1710—1730 гады.
Трэцяя пандэмія
[правіць | правіць зыходнік]Трэцяя пандэмія — пандэмія чумы, пачалася ў 1855 годзе ў кітайскай правінцыі Юньнань або, у больш шырокім сэнсе, з мноства прыродных ачагоў ў цэнтральным і паўночна-ўсходнім Кітаі[1], афіцыйным пачаткам пандэміі лічыцца выпадкова абраная эпідэмія ў Кантоне, нягледзячы на тое, што эпідэміі чумы перыядычна ўспыхвалі там з 1850-х гадоў[2]. Як толькі эпідэмія дасягнула ўзбярэжжа, суда, на гэты раз з паравымі рухавікамі, хутка разнеслі чуму па ўсіх частках свету. Ўспышкі чумы адзначаліся ў 87 партовых гарадах (з некалькіх тысяч партоў таго часу)[2]. Асабліва чума лютавала ў Ганконгу і Бамбеі. Чума таксама распаўсюдзілася на ўсе кантыненты дзякуючы гандлёвым судам у выглядзе адносна невялікіх па маштабу выбліскаў, якія не прывялі, аднак, да ўзнікнення эпідэмій, супастаўных па маштабе з эпідэміямі сярэднявечча.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Даниэл М. Тайные тропы носителей смерти. — М., Прогресс, 1990, с.52 — ISBN 5-01-002041-6
- ↑ а б Супотницкие Кн.II 2006.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Супотницкий М. В., Супотницкая Н. С. Очерки истории чумы: В 2 кн. — Кн. II: Чума бактериологического периода (руск.). — М.: Вузовская книга, 2006. — 696 с. — ISBN 5-9502-0094-2.