Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава (Д. Л. Місуноў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 400 партызан (1 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Крывіцкі раён
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Д. Л. Місуноў

Партызанская брыгада імя М. І. Кутузавапартызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў П. Ф. Рудава (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы Рудава), Д. Л. Місунова (арганізаваны ў жніўні 1943 года на базе групы партызан на чале з Місуновым, вылучаных Лепельскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна) і А. І. Шаўчэнкі (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы Шаўчэнкі). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Крывіцкага раёна. 1 ліпеня 1944 года брыгада (400 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-ы атрад;
  • 3-і атрад;
  • 6-ы атрад;
  • 8-ы разведвальны атрад.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Ц. М. Бондараў;
  • М. Х. Красненкаў (загінуў);
  • Я. Е. Малюшкін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунках і шашэйных дарогах. У кастрычніку — лістападзе 1943 года на чыгуначным участку ЗябкіПадсвілле падарвалі тры масты. У 1943 — 1944 гадах некалькі разоў выводзілі са строю дарогу СакавічыГорнаяІзбішча, у верасні 1943 года вялі трохдзённы бой каля вёскі Мацеева Крывіцкага раёна. У маі 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Даўгінава. У чэрвені 1944 года падарвалі больш за 950 рэек. Летам 1944 года правялі баі з карнікамі, прарвалі нямецкую блакаду. Да прыходу Чырвонай Арміі занялі вёскі Даўгінава і Крывічы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]