Пасёлак імя Карла Лібкнехта
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Пасёлак імя Карла Лібкнехта
|
Імя Карла Лібкнехта (руск.: И́мени Ка́рла Ли́бкнехта) — пасёлак гарадскога тыпу ў Курчатаўскім раёне Курскай вобласці Расіі. Утварае аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне пасёлак імя К. Лібкнехта са статусам гарадскога паселішча як адзіны населены пункт у яго складзе.
Насельніцтва — 7620 чалавек (2020 год). Заснаваны на беразе ракі Пенка ў 1606 годзе. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1930 года.