Перыкопа Генрыха II
| ||
Перыкопа Генрыха II | ||
Баварская дзяржаўная бібліятэка | ||
(інв. Clm 4452) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перыкопа Генрыха II — твор мастакоў эпохі Атонаў, адзін з самых вядомых манускрыптаў таго часу. Перыкопа была створана каля 1007—1012 гадоў у кляштары Райхенау па замове Генрыха II для Бамбергскага сабора. Ставіцца да твораў так званай школы Ліутгарда. Пергаментны рукапіс складаецца з 206 лістоў памерам 42,5 x 32 сантыметра. У манускрыпце 28 мініяцюр у поўны ліст, 10 дэкаратыўных старонак і 184 ініцыяла. Абклад упрыгожаны распяццем са слановай косці ў залатой аправе ў каралінгскім стылі.
Падчас секулярызацыі ў 1803 годзе рукапіс быў перададзены з сабора ў Бамбергу ў Мюнхенскую баварскую дзяржаўную бібліятэку, дзе захоўваецца і ў цяперашні час пад нумарам Clm 4452. У 2003 годзе разам з дзевяццю іншымі манускрыптамі школы кляштара Райхенау «Перыкопа Генрыха II» была ўключана ЮНЕСКА ў спіс сусветнай культурнай спадчыны.
Па стылі «Перыкопа Генрыха II» найбольш блізкая да Мюнхенскае Евангелле Атона III , Вольфенбютэльскай перыкопы і Гільдэсхаймскаму калектарыя .
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Kunibert Bering: Kunst des frühen Mittelalters (Kunst-Epochen, Band 2). Reclam, Stuttgart 2002. ISBN 3-15-018169-0
- Patricia Engel , Bernhard Gallistl. Die Reichenauer Handschriften der Dombibliothek Hildesheim und der Herzog August Bibliothek Wolfenbüttel im Vergleich. In: Wolfenbütteler Beiträge 15 (2009), S.129-1781
- Ingo F. Walther, Norbert Wolf: Meisterwerke der Buchmalerei, S. 122—125, Köln u. a., Taschen 2005, ISBN 3-8228-4747-X