Плошча Свабоды (Кобрын)
Плошча Свабоды Кобрын | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Ранейшыя назвы | Рынак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча Свабоды — плошча ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці Беларусі, размешчаная на месцы былой рыначнай плошчы — старажытнага цэнтра горада.
У плане плошча — падоўжаны прамавугольнік, у цэнтры якога былі размешчаны крамы і гасціны двор, а па перыметры — жылыя і грамадскія будынкі, узведзеныя ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. Першапачатковы ансамбль плошчы зменены: у 1920-я гады перабудаваны крамы, у 1960-я гады ў цэнтры пастаўлены будынак швейнай фабрыкі. Жылыя дамы (вул. Леніна, 15, 17, 19, 29; у 1970-я гг. перабудаваны) размешчаны па чырвонай лініі забудовы і выходзяць па плошчу тарцовымі фасадамі, якія трактаваліся як галоўныя. Першапачатковы выгляд і планіроўку захавалі жылыя дамы № 7, 9, 12 і 13 па паўднёвым баку плошчы. 3 грамадскіх пабудоў уцалеў будынак аптэкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Ю. Пятросава, Т. І. Чарняўская. 871. Забудова плошчы Свабоды // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Свабоды (Кобрын)