Перайсці да зместу

Помнік Максіму Танку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Максіму Танку
54°52′10″ пн. ш. 26°55′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мядзел
Скульптар Іван Міско і Аляксандр Фінскі
Архітэктар Армен Сардараў
Дата заснавання 2014
Дата пабудовы 5 снежня 2014
Map

Помнік Максіму Танку — першы ў Беларусі помнік паэту Максіму Танку. Адкрыты 5 снежня 2014 года ў Мядзеле ля гарадскога Дома культуры[1] на плошчы Шаранговіча.

Конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка быў абвешчаны ў 2012 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта.

Помнік створаны па праекце скульптараў Івана Міско і Аляксандра Фінскага і архітэктара Армена Сардарава. Бронзавая фігура паэта ў поўны рост будзе ўсталявана на гранітным пастаменце вышынёй адзін метр. Паэт прадстаўлены ў руху: нібыта ён імкліва ідзе па брукаванай дарозе[2]. Недалёка ад яе размесціцца валун з картушам у выглядзе раскрытай кнігі, дзе будуць выбіты радкі з верша Максіма Танка: «Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму».

Зноскі

  1. Помнік Максіму Танку ў цэнтры Мядзела адкрыюць 5 снежня. Наша Ніва (27 лістапада 2014). Праверана 2 снежня 2014.
  2. Трактоўка помніка Максіму Танку(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 5 снежня 2014.