Прасніца
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B6%D1%8B%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B_33.jpg/250px-%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B6%D1%8B%D1%82%D0%BD%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B_33.jpg)
Пра́сніца, прасліца, потась[1] — драўляная прылада для трымання кудзелі пад час прадзення воўны, льна, пянькі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кудзеля мацавалася на прасніцы, якую звычайна рабілі са смалістай дошкі. Уяўляла сабой стойку (ножка, капыл), у верхняй частцы якой знаходзілася лопасць («пяро»)[1]. Вышыня стойкі складала ад 90 см да 1 м, часам трохі болей. Капыл мацаваўся да донца («дно», «садно», «днішча», «дэнчышча», «крывулька») — дошкі даўжынёй 55-60 см. На донца садзілася жанчына пад час прадзення[1].
Віды прасніц
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя чатыры асноўныя тыпы: лапатападобная, прасніца-грэбень, прасніца-вілы, прасніца-кій. На Беларусі найбольш пашыраныя лапатападобная і прасніца-грэбень (Прыпяцкае Палессе). Сустракаліся таксама веслападобныя (Лідскі раён), мечападобныя (Брэсцкая вобласць), прасніца-дошчачка, якая мацавалася да калаўрота, і інш.
Прасніцу аздаблялі рознымі відамі разьбы — фігурнай апрацоўкай ножак, выпілоўкай краёў лопасці, ступеньчатымі выпіламі на днішчы ў месцы злучэння з лопасцю і да т.п. Арнаментальныя матывы — геаметрычныя, раслінныя, салярныя, зааморфныя і складаныя. Асаблівым багаццем і разнастайнасцю разнога дэкору вызначаюцца прасніцы з Брэсцкай вобласці.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
![]() |
Прасніца на Вікісховішчы |
---|