Пратэсты ў Венесуэле (2024)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Пратэсты ў Венесуэле | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Частка Пратэсты ў Венесуэле (з 2014) | |||||||||
![]() | |||||||||
Пратэстоўцы ў ходзе сутычкі з сілавікамі ў Каракасе. | |||||||||
| |||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||
|
| ||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||
Нікалас Мадура | Марыя Карына Мачада Эдмунда Гансалес | ||||||||
Страты | |||||||||
|
У канцы ліпеня 2024 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, Венесуэлу ахапілі масавыя пратэсты. Апазіцыі абвінаваціла ўлады ў фальсіфікацыі выбараў і адмовілася прызнаваць перамогу Нікаласа Мадура.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля паведамленняў пра перамогу Нікаласа Мадуры ў раннія гадзіны 29 ліпеня апазіцыйная большасць, арганізаваная вакол Марыі Карына Мачада і кандыдата ад Адзінай платформы Эдмунда Гансалеса, адмовілася ад прызнання выбараў, заявіўшы пра фальсіфікацыю вынікаў. Аргенціна, Чылі, Коста-Рыка, Эквадор, ЗША, Панама, Парагвай, Пяро і Уругвай скептычна паставіліся да вынікаў, заклікаўшы да аўдыту[4][5][6][7][8]. Пры гэтым Мадура быў абвешчаны прэзідэнтам на трэці тэрмін за некалькі месяцаў да запланаванай змены ўрада і да публікацыі агульных вынікаў галасавання[9].
Ні Мачада, ні Гансалес не заклікалі да пратэстаў, а замест гэтага папрасілі людзей прысутнічаць на выбарчых участках, пакуль не будуць атрыманыя запісы пададзеных галасоў[10].
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]28 ліпеня, у дзень выбараў, Хуліа Валерыа Гарсія, жыхар штата Тачыра, быў застрэлены групай неапазнаных матацыклістаў. У той жа дзень таксама было паранена чацвёра[11]. Адначасна венесуэльцы ў бразільскіх гарадах Пакарайма, Баа-Віста і Сан-Паўлу выйшлі на дэманстрацыі супраць Мадуры[12].
29 ліпеня зафіксаваны пратэсты ў сталічным Каракасе (у розных раёнах прайшлі маршы пустых рондаляў[13][14]), штатах Арагуа, Фалькон[15] і Міранда[16]. Некалькі тысяч чалавек выйшлі на пратэст каля самага вялікага беднага квартала Каракаса. Пратэстоўцы палілі развешаныя па сценах і слупах партрэты Мадуры, покрыўкі, смецце і машыны[17][18][19]. У горадзе Каро пратэстоўцы знеслі статую былога прэзідэнта Уга Чавеса[20]. Таксама дэманстранты заблакавалі шашу Каракас-Ла-Гуайра[21]. Разганяць пратэстоўцаў паліцыянтам дапамагалі «калектывас» — члены ваенізаваных арганізацый, якія падтрымліваюць уладу Мадура[22].
Падчас пратэстаў 29 ліпеня загінулі 2 чалавекі (у тым ліку 15-гадовы падлетак), 7 пратэстоўцаў атрымалі раненні. Паведамлялася пра яшчэ 3 загінулых, але гэтыя звесткі не былі пацверджаны[23].
30 ліпеня ў Пунта-Фіхо пратэстоўцы апоўначы падпалілі мэрыю Карыбаны і рэгіянальную штаб-кватэру кіруючай Адзінай сацыялістычнай партыі[24]. Днём дэманстрацыі ахапілі гарады Баркісімета, Валенсія, Маракай, Сан-Фернанда-дэ-Апурэ і Лос-Тэкес[25][26][27].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]ААН выказала глыбокую заклапочанасць у сувязі з падзеямі ў краіне[28].
Арганізацыя Amnesty International асудзіла гвалт з боку ўладаў[29].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Barráez, Sebastiana (30 July 2024). "El Alto Mando hace silencio ante la arremetida de los colectivos contra la población y sobre la banda armada que amenaza a los militares" [The High Command is silent in the face of the onslaught of the colectivos against the population and about the armed band that threatens the military]. Infobae(ісп.). Праверана 31 July 2024.
- ↑ Protestas en Venezuela: denuncian que ya hay 11 muertos y 177 detenidos . Ámbito (30 ліпеня 2024). Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ "Fiscal Tarek William Saab dijo que hay 1062 detenidos". Noticias 24 Carabobo(ісп.). 31 July 2024. Праверана 31 July 2024.
- ↑ Infobae, Por Newsroom. Javier Milei: "Argentina no va a reconocer otro fraude" en Venezuela(нявызн.). infobae (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
- ↑ Muñoz, Ixchel. Costa Rica debe reconocer a Edmundo González presidente de Venezuela, pide Bojorges(нявызн.). El Mundo CR (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
- ↑ Cerda, Luis. Presidente Boric y proclamación de Maduro como ganador: “No reconoceremos ningún resultado que no sea verificable” . La Tercera (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
- ↑ GESTIÓN, NOTICIAS. Canciller González-Olaechea condena “fraude” perpetrado en Venezuela | elecciones en Venezuela | | PERU (ісп.). Gestión (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
- ↑ En Uruguay el oficialismo denuncia fraude tras anuncio de victoria de Nicolás Maduro(нявызн.). El Observador. Праверана 29 July 2024.
- ↑ A pesar del reclamo internacional, proclamaron a Nicolás Maduro como presidente de Venezuela . www.ambito.com. Праверана 29 July 2024.
- ↑ Moleiro, Alonso. María Corina Machado rechaza reconocer como ganador a Maduro: “Venezuela tiene un nuevo presidente electo y es Edmundo González” (ісп.). El País América (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
- ↑ Táchira: con un fallecido y varios heridos cierra proceso electoral (ісп.). elestimulo.com (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
- ↑ Venezuela volta a reabrir fronteira com o Brasil após fechar por 1h (парт.). G1 (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
- ↑ Represión en Caracas: la policía dispara con gases lacrimógenos a manifestantes que protestan contra el fraude electoral
- ↑ Caracas amanece con calles vacías y cacerolazos resonando en diferentes barrios de la ciudad
- ↑ Rechazan resultados del CNE: cacerolazos y protestas en distintas partes del país
- ↑ Opositores protagonizan caceroladas y cortes de carreteras en Venezuela
- ↑ Venezuelan opposition says it has proof its candidate defeated President Maduro in disputed election
- ↑ See how Venezuelans are using pots to protest Maduro's victory
- ↑ See angry Venezuelans living abroad react to President Maduro's election win claim
- ↑ Venezuela opposition says its victory is irreversible, citing 73% of vote tallies
- ↑ Opositores protagonizan caceroladas y cortes de carreteras en Venezuela
- ↑ Массовые протесты в Венесуэле Николас Мадуро вновь объявил себя президентом, оппозиция заявляет о своей победе на выборах. В Каракасе и других городах акции переросли в столкновения с полицией (руск.). Meduza. Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Resultados de las elecciones en Venezuela 2024, en vivo. La represión a las protestas deja al menos dos muertos y 46 detenidos
- ↑ Protestas en Venezuela: denuncian que ya hay 11 muertos y 177 detenidos . www.ambito.com. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ UHN_Plus. URGENTE — EN VIVO Maria Corina Machado y Edmundo González llegan a la Asamblea Ciudadana junto a miles de venezolanos frente a la sede de la ONU en Caracas. . Твітэр.
- ↑ En Barquisimeto retumbó el grito de libertad durante asamblea de ciudadanos . lapatilla.com (30 ліпеня 2024). Праверана 31 July 2024.
- ↑ Apureños siguen en la calle ante llamado de María Corina Machado de realizar asambleas para este #30Jul . lapatilla.com (30 ліпеня 2024). Праверана 31 July 2024.
- ↑ "Maduro amenaza con radicalizarse y afirma que Edmundo González y Machado "deberían estar tras las rejas"". El País(ісп.). 31 July 2024.
- ↑ Calvo, Gastón (1 August 2024). "Organizaciones de Derechos Humanos condenaron en conjunto las acciones represivas del régimen de Nicolás Maduro" [Human Rights Organizations jointly condemned the repressive actions of the Nicolás Maduro regime]. Infobae(ісп.). Праверана 1 August 2024.