Прыморскі ўніверсітэт
Прыморскі ўніверсітэт | |
---|---|
славенск.: Univerza na Primorskem | |
Арыгінальная назва | славенск.: Univerza na Primorskem |
Заснаваны | 2003 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Копер |
Сайт | upr.si |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыморскі ўніверсітэт (славенск.: Univerza na Primorskem) — славенская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Копер.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя спробы заснаваць славенскі ўніверсітэт у Прымор’і былі ў пачатку XX стагоддзя, а першыя канкрэтныя крокі да стварэння новага славенскага ўніверсітэта былі зроблены пасля таго, як краіна стала незалежнай. Так, у 1992 годзе была падрыхтавана экспертная работа па развіцці вышэйшай адукацыі ў Прымор’і, а праз год быў падпісаны ліст аб намерах, які прадугледжваў стварэнне Цэнтра ўніверсітэцкіх навук. У 1995 годзе быў заснаваны Славенскі навукова-даследчы цэнтр з мэтай назапашвання інтэлектуальнага патэнцыялу будучага ўніверсітэта, а ў 1996 годзе быў створаны Коперскі ўніверсітэцкі цэнтр, які спрыяў развіццю вышэйшай адукацыі ў рэгіёне і падрыхтаваў прававую асновай для заснавання ўніверсітэта. Праз два гады ліст аб намерах падпісалі таксама прадстаўнікі рэгіянальнага сектара эканомікі і рэгіянальных гандлёва-прамысловых палат. Нарэшце, 29 студзеня 2003 года парламент Славеніі прыняў Хартыю Прыморскага ўніверсітэта. Праз два месяцы, 17 сакавіка 2003 года, Прыморскі ўніверсітэт быў унесены ў рэестр юрыдычных асоб. Новаствораны ўніверсітэт першапачаткова складаўся з трох факультэтаў, двух каледжаў і двух навукова-даследчых інстытутаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Педагагічны факультэт
- Гуманітарны факультэт
- Факультэт менеджменту
- Факультэт матэматыкі, прыродазнаўства і інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт турызму
- Факультэт аховы здароўя
- Каледж дызайну
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыморскі ўніверсітэт