Перайсці да зместу

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне (2004)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 1999  Украіна  2010 >
Выбары прэзідэнта Украіны 2004
з 31 кастрычніка па 26 снежня 2004
Кандыдат: Віктар Юшчанка Віктар Януковіч
Партыя: Беспартыйны Партыя рэгіёнаў
Галасоў у першым туры: 11,188,675
(39,90%)
11,008,731
(39,26%)
Галасоў у другім туры: 14,222,289
(46,61%)
15,093,691
(49,46%)
Галасоў у паўторным другім туры: 15,115,712
(51,99%)
12,848,528
(44,20%)

Вынікі паўторнага галасавання прэзідэнцкіх выбараў ад 26 снежня 2004 года. Аранжавы і сіні азначае рэгіёны, дзе Юшчанка і Януковіч, адпаведна, былі лідарамі галасавання.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне 2004 года былі праведзены 31 кастрычніка, 21 лістапада і 26 снежня 2004 года. Прэзідэнцкія выбары былі чацвёртымі выбарамі, якія прайшлі ва Украіне пасля здабыцця незалежнасці ад Савецкага Саюза. На апошніх этапах вынікі былі аспрэчаныя паміж лідарам апазіцыі Віктарам Юшчанкам і тагачасным прэм'ер-міністрам Віктарам Януковічам з Партыі рэгіёнаў. Выбары праходзілі ў вельмі напружанай палітычнай атмасферы, з абвінавачваннямі ў прадузятасці СМІ, запалохванні выбаршчыкаў і атручванні кандыдата Юшчанка.

Паводле выбарчага закону Украіны, для абрання прэзідэнта выкарыстоўваецца сістэма ў два туры, у якіх кандыдат павінен атрымаць большасць (50% і больш) галасоў з усіх пададзеных бюлетэняў. Першы тур галасавання адбыўся 31 кастрычніка 2004 года. Паколькі ні адзін з кандыдатаў не набраў 50% (ці больш) галасоў, другі тур галасавання паміж двума кандыдатамі-лідарамі прэзідэнцкай кампаніі, Віктарам Юшчанкам і Віктарам Януковічам, адбыўся 21 лістапада. Цэнтральная выбарчая камісія абвясціла вынікі 23 лістапада, у другім туры выбараў перамог Віктар Януковіч. Вынікі выбараў былі аспрэчаныя, Віктар Юшчанка і яго прыхільнікі, а таксама многія міжнародныя назіральнікі сцвярджалі, што выбары сфальсіфікаваныя.

Наступныя падзеі прывялі да палітычнага крызісу ва Украіне з шырокай мірнай дэманстрацыяй, якая атрымала назву «Аранжавая рэвалюцыя». Вярхоўны суд Украіны ануляваў афіцыйныя вынікі і загадаў паўтарыць другі тур галасавання.

Канчатковае паўторнае галасаванне адбылося 26 снежня. Віктар Юшчанка быў абвешчаны пераможцам з 52% галасоў і 44% у Януковіча.

Міжнародныя назіральнікі паведамілі, што паўторнае галасаванне лічыцца больш справядлівым, чым папярэдняе.