Перайсці да зместу

Парламенцкія выбары ва Украіне (2014)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палітыка
Украіна

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Украіны

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Украіны


Прэзідэнт Украіны


Кабінет Міністраў


Вярхоўная Рада


Судовая сістэма


Адміністрацыйны падзел


Палітычная сістэма


Яўка выбаршчыкаў на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны 2014 года паводле выбарчых акругаў. Акругі, у якіх выбары не адбыліся, пазначаныя белым.

Парламенцкія выбары ва Украіне 2014 года — пазачарговыя парламенцкія выбары ва Украіне адбыліся 26 кастрычніка 2014 года. На выбарах быў абраны склад Вярхоўнай Рады Украіны 8-га склікання.

Выбарчая сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Законам «Аб выбарах народных дэпутатаў Украіны» устаноўлены 5% прахадны бар'ер і змешаная выбарчая сістэма. Палову (225 дэпутатаў) ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады (450) выбарцы абяруць ў адмамандатных (мажарытарных) акругах. Пераможа той кандыдат, які атрымае болей галасоў выбарцаў, чым астатнія. Другая палова мандатаў размяркоўваецца паміж партыямі, за спісы якіх прагаласавала звыш 5% выбарцаў. Мандаты размяркоўваюцца прапарцыйна да атрыманых партыямі адсоткаў.

Вынікі выбараў

[правіць | правіць зыходнік]
Размеркаванне месцаў

Арыентаваныя на збліжэнне з Еўрапейскіім Саюзам партыі атрымалі пераважную большасць месцаў. Пэўнай нечаканасцю выбараў стала перамога па спісах «Народнага Фронту» Арсеня Яцанюка, а не прэзідэнцкага «Блоку Пятра Парашэнкі». Не былі абраныя дэпутаты ад часова акупаваных Расіяй АР Крым, Севастополя, а таксама акупаваных частак Данецкай ды Луганскай абласцей. Упершыню не здолелі прайсці бар’ер камуністы. Таксама не здолелі прайсці бар’ер і нацыяналісты з УА «Свабода» і «Правага Сектара».

Вынікі выбараў
ПартыяПрацэнт галасоў «за» ў шматмандатнай акрузеАтрымана мандатаў у шматмандатнай акрузеПерамог у аднамандатных акругахАтрымана месцаў (агулам)
Народны Фронт22,14641882
Блок Пятра Парашэнкі21,826368131
Самапомач10,9832133
Апазіцыйны блок9,4327229
Радыкальная партыя7,4522022
УА «Бацькаўшчына»5,6817320
УА «Свабода»4,71066
Камуністычная партыя Украіны3,88000
Моцная Украіна3,12011
Грамадзянская пазіцыя3,11000
ЗАСТУП2,66011
Астатнія (меней за 2 % па спісу)